Усевалажскі раён
| Усевалажскі раён | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| | |||||
|
|||||
| Краіна | |||||
| Уваходзіць у | |||||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||||
| Дата ўтварэння | 19 жніўня 1936 | ||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Плошча |
|
||||
|
|
|||||
| Тэлефонны код | 81370 | ||||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Усевалажскі муніцыпальны раён (руск.: Все́воложский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў складзе Ленінградскай вобласці Расіі. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва муніцыпальны раён Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Усевалажск.
Раён размешчаны ў паўночнай частцы Ленінградскай вобласці паміж Санкт-Пецярбургам і Ладажскім возерам, на поўнач ад Нявы.
Плошча раёна — 3036,4 км².
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мяжуе на поўначы — з Прыазерскім муніцыпальным раёнам; на паўднёвым усходзе — з Кіраўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — з горадам федэральнага падпарадкавання Санкт-Пецярбургам; на паўночным захадзе — з Выбаргскім муніцыпальным раёнам; Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да цэнтра Санкт-Пецярбурга — 28 км.
З усходу тэрыторыя раёна абмываецца водамі Ладажскага возера.
На тэрыторыі раёна размешчаны азёры: Лембалаўскае, Каўгалаўскае, Хепаярві, Валаярві. Па тэрыторыі раёна працякае рака Охта, паўднёвая мяжа праходзіць па цячэнні ракі Нявы.
Дзеючы з 1879 года Ржэўскі палігон дзеліць раён прыкладна на дзве роўныя часткі — паўночную і паўднёвую.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 28 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 27 кастрычніка 2016.
- ↑ Численность постоянного населения в разрезе муниципальных образований Ленинградской области по состоянию на 1 января 2024 года
- ↑ https://web.archive.org/web/20171201030659/http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst41/DBInet.cgi?pl=8006001