Уселюб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Уселюб
Уселюб. Касцёл Святога Казіміра.jpg
Касцёл Св. Яна Хрысціцеля
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
593 чалавекі (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1597
Аўтамабільны код
4
Уселюб на карце Беларусі ±
Уселюб (Беларусь)
Уселюб
Уселюб (Гродзенская вобласць)
Уселюб

Усе́люб[1] (трансліт.: Usieliub, руск.: Вселюб) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Уселюбскага сельсавета. Насельніцтва 717 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Навагрудку, на аўтамабільнай дарозе Навагрудак — Іўе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Уселюб датуецца 1422 годам і змяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[2]:

" + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x "

У 1433 вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацвердзіў наданне маёнтку роду Неміровічаў.

Касцёл, пач. XX ст.

У XV ст. тут заснавалі касцёл. У першай палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазней — ваявода полацкі С. Давойна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Уселюб увайшоў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Па смерці С. Давойны ў 1571 маёнтак перайшоў да яго ўдавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 15761642 касцёл перарабілі на кальвінскі збор. З 1713 Уселюб знаходзіўся ва ўладанні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 перайшоў да яго сына Альбрэхта, а ў 1790-я — да А. М. Пацея.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уселюб апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. Станам на 1799 у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О'Руркаў і зрабіўся адным з асяродкаў «галандскага» (і «швейцарскага») сыраварства ў Наваградскім павеце. У 1861 Уселюб стаў цэнтрам воласці. У 1884 тут збудавалі царкву. На 1886 у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касцёл, сінагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны[3] Наваградскага павета.

У 1939 Уселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2000 тут было 198 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У ва Уселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, клуб, пошта.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У 19591960 гг. галоўным урачом участковай бальніцы працаваў Аляксандр Аляксандравіч Губко, будучы вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), выпускнік і прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[7].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Капліца-пахавальня
Свята-Міхайлаўская царква
Сядзіба О'Руркаў
Старая сядзіба

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Przemysław Nowak, Piotr Pokora. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
  3. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.
  6. Вячаслаў Насевіч. Уселюб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003.
  7. Губко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993)(руск.)  // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]