Усер Давідавіч Розенфельд
Усер Давідавіч Розенфельд | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2003 (69 гадоў) |
Род дзейнасці | філосаф, культуролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук |
Альма-матар |
|
Усер Давідавіч Розенфельд (нар. 20 мая 1934, г. Адэса, Украіна — 1 лістапада 2003) — беларускі філосаф і культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1988), прафесар (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1955 годзе Адэскі педагагічны інстытут. З 1965 у Гродзенскім універсітэце (з 1990 загадчык кафедры культуралогіі). Кіраўнік Цэнтра этнаканфесійных і сацыякультурных даследаванняў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вывучаў праблемы гісторыі філасофіі і культуралагічнай думкі, тэорыі і гісторыі культуры, этнасацыяльныя, канфесіянальныя і сацыякультурныя заканамернасці развіцця грамадства, спецыфіку этнаканфесійнай і нацыянальнай самасвядомасці народаў Заходняй Беларусі. Сярод асноўных прац — «Гісторыя сусветнай культуры: У 4 ч. Ч. 1-2» (1996—1998; у сааўт.); «Беларусы і палякі: Дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.» (2000; у сааўт.); «Этнасацыяльныя і канфесіянальныя праблемы ў сучасным грамадстве» (2000; у сааўт.) і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад.: Э. Дубянецкі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
- Розенфельд Усер Давідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 400. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 20 мая
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 2003 годзе
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Дактары філасофскіх навук
- Выпускнікі Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Канстанціна Ушынскага
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі
- Культуролагі Беларусі