Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў
Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр |
![]() |
Тып арганізацыі | прафсаюзны цэнтр |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1920 |
aituc.net | |
![]() |
Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў (УІКП) — найстарэйшы прафсаюзны цэнтр Індыі. Быў створаны ў 1920 годзе. Дзейнасць прафсаюза цесна звязана з дзейнасцю Камуністычнай партыі Індыі.
У каланіяльнай Індыі барацьба УІКП за эканамічныя інтарэсы працоўных была цесна звязана з нацыянальна-вызваленчым рухам. Пасля таго, як Індыя атрымала незалежнасць, УІКП працягваў заставацца адным з вядучых прафцэнтраў краіны, нараўне з Індыйскім нацыянальным кангрэсам прафсаюзаў. УІКП - член Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў з 1945 года. Мае друкаваны орган - «Прафсаюзны рэкорд».
Згодна з папярэдняй статыстыкай Міністэрства працы Індыі, у 2013 годзе ва УІКП налічвалася 14,2 мільёна членаў[1][2].
Зноскі
- ↑ Indian trade unions are getting bigger, coinciding with slowdown (6 красавіка 2013).
- ↑ Archived copy . Архівавана з першакрыніцы 9 April 2011. Праверана 9 красавіка 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усеіндыйскі кангрэс прафсаюзаў
- Афіцыйны сайт