Геральдычныя фігуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ускраек, геральдыка)

Геральдычныя фігуры — асноватворныя гербавыя фігуры, уласцівыя найбольш старажытным гербам. Спачатку гэта былі ўмоўныя абазначэнні праяўленых гераічных учынкаў, напрыклад, кроква абазначала раненне. Геральдычныя фігуры падзяляюцца на першарадныя (ганаровыя), крыжы і другарадныя (звычайныя)[1][2].

У беларускай геральдыцы таксама ўжываліся геральдычныя фігуры, хаця ў чыстым выглядзе яны сустракаюцца не вельмі часта. Значна большы аб'ём займаюць фігуры негеральдычныя[2].

Першарадныя фігуры[правіць | правіць зыходнік]

Першарадныя выявы найбольш часта сустракаюцца ў гербах і ствараюцца гарызантыльнымі, вертыкальнымі лініямі падзелаў[1].

Геральдычная фігура Назва Апісанне
Вяршыня[1][3], або чало[2] Верхняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1].
Падножжа[3], падножак[1], або ногі[2] Ніжняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1]. Ніжнюю сёмую частку тарчы займае «пята»[2].
Пас[3][1] Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што перасякаюць тарчу[1].
Слуп[3][1] Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што рассякаюць тарчу[1], і займае сярэднюю трэцюю частку тарчы[2]. Калі слуп займае менш трэцяй часткі, ён называецца слупок, а калі менш сёмай часткі — прут[2].
Перавязь[3][1] Дыяганальная паласа праз усю тарчу. Можа ісці як з правага боку, так і левага[1]
Кроква[3][1][2] і перакуленая кроква[1] Дзве перавязі, якія сутыкаюцца з сабою і не даходзяць да верху тарчы. Кроква, якая выходзіць з ніжняй часткі тарчы называецца перакуленай[1]

Крыжы[правіць | правіць зыходнік]

Геральдычная фігура Назва Апісанне
Геральдычны крыж Злучэнне слупа з пасам[1]
Касы крыж (дзве перавязі)[1], або андрэеўскі крыж[2] Злучэнне дзвюх перавязей[1][2]
Вілападобны крыж[1][2] Спалучэнне дзвюх перавязей і слупа[1][2]
Мыліца[2] Т-падобны крыж, спалучэнне вяршыні і слупа[2]

Другарадныя фігуры[правіць | правіць зыходнік]

Геральдычная фігура Назва Апісанне
Шляк[1] або ліштва, бардзюр[2]
Квадрат[1]
Вастрыё[1]
Брусок[1]
Гонт[1]
Ромб[1]
Верацяно[1] Варыянт ромбу[1]
Круг[1]
Вольная частка[1] Квадрат або трохвугольнік (клін) размешчаны ў адным з чатырох кутоў тарчы[1]
Турнірны каўнер[1] Умоўны элемент рыцарскай амуніцыі[1]
Шчыт, сэрца[1] або шыльд[2] Малая тарча, размешчаная ў цэнтры галоўный тарчы[1]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.
  3. а б в г д е Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]