Усомля (возера)
Усомля | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131 м |
Даўжыня | 2,1 км |
Шырыня | 1,7 км |
Плошча | 2,03 км² |
Аб’ём | 0,0039 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7 км |
Найбольшая глыбіня | 3,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,13 ‰ |
Празрыстасць | 0,3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 8,6 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Усомля — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тураўлянка, за 14 км на паўднёвы захад ад Полацка каля вёскі Усомля.
Плошча паверхні возера 2,03 км². Даўжыня 2,1 км, найбольшая шырыня 1,7 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м, сярэдняя 1,9 м. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб’ём вады 3,9 млн. м³. Плошча вадазбору 8,6 км².
Катлавіна возера Усомля тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м (на паўночным захадзе да 5 м). Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, на ўсходзе і поўдні возера сплавінныя (шырыня сплавіны да 150 метраў). На паўночным захадзе і паўднёвым усходзе берагі возера абразійныя і стромкія. Дно да глыбіні 1,3—2 м пясчанае, месцамі ілістае, на большых глыбінях выслана сапрапелем. На возеры востраў плошчай 0,003 км². Зарастае да глыбіні 1,4 м. прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—170 м ад берага.
Возера эўтрофнае. На захадзе ўпадае пратока з возера Красна, на ўсходзе выцякае ручай у возера Канашы.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, карась, краснапёрка, плотка, акунь, карп і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 267—268. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Усомля Архівавана 25 студзеня 2013.