Успенскі сабор (Бая-Марэ)
Выгляд
| Славутасць | |
| Успенскі сабор | |
|---|---|
| | |
| 47°39′42″ пн. ш. 23°35′17″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | каталіцтва |
| Епархія | Марамурэшская грэкакаталіцкая дыяцэзія[d] |
| Архітэктурны стыль | югендштыль[d] |
| Дата заснавання | 1905 |
Успенскі сабор (рум.: Catedrala Adormirea Maicii Domnului) — храм у Бая-Марэ, пабудаваны ў 1905—1911 гадах як грэка-каталіцкая парафіяльная царква. Знаходзіцца на Strada Închisă nr. 11, у цэнтры горада.
З заснаваннем дыяцэзіі Марамурэш у 1930 годзе будынак атрымаў статус кафедральнага сабора.
У 1948 годзе румынска-аб’яднаная царква была забароненая камуністычным рэжымам. Біскуп Аляксандру Русу быў арыштаваны, а сабор перададзены ва ўласнасць Румынскай праваслаўнай царквы.
