Успышка ліхаманкі Эболы ў Ітуры (2026)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |

У маі 2026 года ў правінцыі Ітуры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга была зарэгістраваная эпідэмія ліхаманкі Эбола. Завозныя выпадкі з вобласці былі зарэгістраваныя ў Кіншасе і правінцыі Паўночнае Ківу, а таксама ў сталіцы Уганды Кампале. Эпідэмія выкліканая вірусам Bundibugyo ebolavirus, што ўскладняе меры рэагавання, паколькі існуючыя вакцыны і метады лячэння былі распрацаваны для віруса Zaire ebolavirus[1].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Раней ужо былі зафіксаваныя дзве ўспышкі віруса Bundibugyo: адна ў раёне Бундэбугіа ва Угандзе ў 2007—2008 гадах, у гонар якога ён і атрымаў сваю назву, і іншая ў 2012 годзе ў Ісіра ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Паводле ацэнак, смяротнасць ад гэтага віруса складае ад 30 да 40%[2].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Першым меркаваным выпадкам эпідэміі стаў мужчына, у якога сімптомы пачалі выяўляцца 24 красавіка 2026 года. Ён памёр праз тры дні[3]. 5 мая СААЗ была папярэджана аб патэнцыйнай успышцы ліхаманкі Эбола, накіраваўшы групу рэагавання[4]. Першапачатковыя ўзоры паказалі адмоўны вынік на вірус Эбола, паколькі тэсты выяўлялі толькі вірус штаму Заір, а не вірус Бундыбугіа. Пазней былі выкарыставаны іншыя тэсты, і 14-га чысла пацверджаны першыя станоўчыя вынікі[5].
15 мая органы аховы здароўя ДР Конга пацвердзілі сотні выпадкаў захворвання ліхаманкай Эбола ў правінцыі Ітуры[4]. Эксперты ў галіне аховы здароўя былі ўстрывожаныя тым, што да моманту першага паведамлення аб успышцы захворвання было выяўлена ўжо сотні меркаваных выпадкаў. Эпідэміёлаг Джэніфер Нуцо выказала здагадку, што затрымка ў выяўленні можа быць вынікам скарачэння фінансавання глабальных праграм аховы здароўя[5]. Да 16 мая ў трох медыцынскіх зонах Ітуры (Бунія, Рвампара і Мангбвалу) былі пацверджаны або падазраваліся выпадкі захворвання, а таксама выпадкі былі пацверджаны ў сталіцы ДРК Кіншасе і сталіцы Уганды Кампале[6]. Усяго 88 памерлых і 336 інфікаваных.[7][8]
17 мая СААЗ абвясціла эпідэмію надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя міжнароднага маштабу. У заяве СААЗ паведаміла аб васьмі лабараторна пацверджаных выпадках заражэння вірусам Бундэбугіа ў Ітуры, адным пацверджаным выпадку ў Кіншасе і двух пацверджаных выпадках у Кампале, а таксама аб агменях меркаваных выпадкаў, якія з’явіліся ў розных раёнах усходняй часткі ДРК. Па гэтай прычыне СААЗ не змагла ўсталяваць геаграфічнае распаўсюджванне эпідэміі або сапраўдны лік інфіцыраваных[6]. Органы аховы здароўя таксама пацвердзілі станоўчы выпадак захворвання ў Гоме ў правінцыі Паўночнае Ківу, падкантрольнай баевікам руху «23 сакавіка». Інфікаванай апынулася жанчына, якая прыехала туды з Ітуры[9].
Тым часам колькасць смярцей ад Эболы перавысіла 100 чалавек[10]. Станам на 21-га чысла лік загінулых склаў 165 чалавек[11].
Тым часам жыхары ітурыйскай Рвампары выйшлі на пратэсты. Нагодай сталі спробы сваякой аднаго з памерлых ад ліхаманкі забраць яго цела. Па сцвярджэнні сям’і, той памёр ад брушнога тыфа, а не ад Эболы. Паліцыянты адкрылі папярэджальны стрэлы і ўжылі слёзатачывы газ для разгону натоўпу. У адказ пратэстоўцы падпалілі дзве палаткі, у якіх праходзілі лячэнне ад ліхаманкі ў рамках медыцынскай дабрачыннай акцыі. Пазней да месца падзей прыбылі дадатковыя паліцэйскія сілы і вайскоўцы, аднавіўшы парадак у горадзе[12][13][14].
22 мая СААЗ павысіла ўзровень рызыкі распаўсюджвання Эболы ў ДРК да «вельмі высокага», у той час як рэгіянальны рызыка застаўся «высокім», а глабальны рызыка — «нізкім»[15].
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]| Краіны | Пацверджана | Памерла | Крыніцы |
|---|---|---|---|
| 1005 | 230 | [16] | |
| 7 | 1 | [17] | |
| Усяго | 1012 | 231 | [16] |
Мерапрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]18 мая 2026 года амерыканскі Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў квёў 30-дзённую забарону на ўезд у Злучаныя Штаты для асоб, якія не з’яўляюцца грамадзянамі краіны, якія знаходзіліся ў ДРК, Угандзе або Паўднёвым Судане на працягу папярэдніх 21 дня[18][19].
19 мая ўрад Уганды часова забараніў поціску рукі, абдымкі і непатрэбны фізічны кантакт[20]. Нацыянальная футбольная каманда ДР Конга адмяніла частку свайго трэніровачнага збору перад Чэмпіянатам свету па футболе 2026[21].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mole, Beth. Ebola outbreak with uncommon strain erupts in Congo and Uganda; 65 deaths (англ.). Ars Technica (15 мая 2026). Праверана 17 мая 2026.
- ↑ What we know about latest Ebola outbreak and rare Bundibugyo strain (англ.). The Independent (17 мая 2026). Праверана 17 мая 2026.
- ↑ español, CHINEDU ASADU Leer en. WHO declares global health emergency over Ebola outbreak in Congo and Uganda (англ.). AP News (17 мая 2026). Праверана 17 мая 2026.
- 1 2 Congo confirms new Ebola outbreak, 80 deaths (англ.). Рейтер (15 мая 2026). Праверана 17 мая 2026.
- 1 2 Bigg, Matthew Mpoke (2026-05-15). Large Ebola Outbreak Is Declared in Congo. The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Праверана 2026-05-17.
- 1 2 Epidemic of Ebola Disease caused by Bundibugyo virus in the Democratic Republic of the Congo and Uganda determined a public health emergency of international concern (англ.). www.who.int. Праверана 17 мая 2026.
- ↑ WHO declares global health emergency over Ebola outbreak in Congo and Uganda. Associated Press. 17 May 2026. Праверана 17 May 2026.
- ↑ Lupkin, Sydney (16 May 2026). A new Ebola outbreak has already killed 87 people in Democratic Republic of Congo. NPR(англ.). Праверана 17 May 2026.
- ↑ Staff, Al Jazeera. WHO declares Ebola outbreak in DR Congo, Uganda a global health emergency (англ.). Al Jazeera. Праверана 17 мая 2026.
- ↑ WHO to give update on hantavirus and Ebola after outbreaks (англ.). BBC News (18 мая 2026). Праверана 18 мая 2026.
- ↑ Daily Ebola update. BNO Feed. 21 May 2026. Праверана 21 May 2026.
- ↑ DR Congo police fire warning shots in burial dispute after suspected Ebola death. South China Morning Post (21 мая 2026). Праверана 21 May 2026.
- ↑ Protesters set Ebola treatment center on fire in DRC, demanding return of body (англ.). CNN (21 мая 2026). Праверана 21 мая 2026.
- ↑ Ebola outbreak in DR Congo: Angry crowd sets Rwampara hospital tents on fire (англ.). www.bbc.com (22 мая 2026). Праверана 22 мая 2026.
- ↑ WHO has upgraded the Ebola risk level in Congo from 'high' to 'very high'. BNO Feed. 22 May 2026. Праверана 22 May 2026.
- 1 2 Ebola outbreak in Congo and Uganda reaches more than 1,000 cases. BNO News. 24 May 2026. Праверана 24 May 2026.
- ↑ Uganda confirms two more Ebola cases, taking total to seven. Reuters. Праверана 25 May 2026.
- ↑ U.S. bans entry from Ebola-affected countries as American patient is identified (англ.). STAT (18 мая 2026). Праверана 18 May 2026.
- ↑ Bhattacharya, Jay. Order Suspending The Right To Introduce Certain Persons From Countries Where A Quarantinable Communicable Disease Exists (18 мая 2026). Праверана 19 May 2026.
- ↑ Uganda bans hugs and handshakes as two cases of Ebola are confirmed. The Telegraph. Праверана 19 May 2026.
- ↑ Cai, Sophia. World Cup’s Ebola factor (англ.). Politico (19 мая 2026). Праверана 19 May 2026.