Успышка метапнеўмавіруса чалавека (2025)
Успышка метапнеўмавіруса чалавека | |
---|---|
Краіна | |
Дата пачатку | снежань 2024 |
У снежні 2024[1] — студзені 2025 года ў Кітаі пачаласа ўспышка метапнеўмавіруса чалавека (hMPV), што аказала ціск на сістэму аховы здароўя краіны. Улады некаторых рэгіёнаў сутыкнуліся з перапоўненасцю бальніц і ўскладненнем прадастаўлення медыцынскіх паслуг[2].
Вірус адносіцца да сямейства параміксавірусаў. Ён выклікае рэспіраторныя захворванні, асабліва ў дзяцей і людзей з аслабленым імунітэтам. Сімптомы hMPV нагадваюць іншыя рэспіраторныя інфекцыі, такія як COVID-19 і грып. Найбольш частыя сімптомы ўключаюць:
- Кашаль
- Насмарк
- Ліхаманка
- Дыхавіца
- Галаўны боль
- Боль у горле
- Стомленасць
У некаторых пацыентаў могуць назірацца ўскладненні, такія як пнеўманія і абвастрэнне хранічных рэспіраторных захворванняў[3][4].
Кітайскія ўлады ўзмацнілі меры па выяўленні і ізаляцыі заражаных, а таксама арганізавалі мабільныя брыгады для тэставання насельніцтва на вірус. Уведзеныя строгія рэкамендацыі па:
- Нашэнню масак у грамадскіх месцах
- Рэгулярнай дэзінфекцыі паверхняў
- Скарачэнні масавых мерапрыемстваў
Дадаткова краіны, якія суседнічаюць з Кітаем, пачалі ўзмоцнены маніторынг на межах і паведамілі пра гатоўнасць распрацоўваць рэгіянальныя планы рэагавання.[5].
Неўзабаве выпадкі захворвання былі зафіксаваны ў Індыі[6], Малайзіі[7][8], Казахстане[9][10] і іншых краінах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "China steps up monitoring of emerging respiratory diseases: Report". Hindustan Times.
- ↑ [Газета.ру](https://www.gazeta.ru/science/news/2025/01/05/24771674.shtml)
- ↑ [Кубань 24](https://kuban24.tv/item/smi-vspyshku-novogo-metapnevmovirusa-zafiksirovali-v-kitae)
- ↑ [CDC о hMPV](https://www.cdc.gov/human-metapneumovirus/about/)
- ↑ [Медвестник](https://medvestnik.ru/content/news/V-Kitae-podtverdili-vspyshku-metapnevmovirusa-cheloveka.html)
- ↑ "HMPV in India: Two 3-month-old and 8-month-old babies detected with the virus, confirms government". The Times of India. 2025-01-06. ISSN 0971-8257. Праверана 2025-01-06.
- ↑ Azmi, Amalia (4 January 2025). "Malaysia recorded 327 hMPV cases in 2024, disease not new - Ministry". NST Online(англ.). Праверана 4 January 2025.
- ↑ "HMPV cases surge in Malaysia following China outbreak; Government issues advisory". The Economic Times Online(англ.). 5 January 2025. Праверана 6 January 2025.
- ↑ "Metapneumovirus detected and actively circulates in Kazakhstan - Ministry of Health". kaztag.kz(англ.). 5 January 2025. Праверана 7 January 2025.
- ↑ "Metapneumovirus: symptoms, spreading, and situation in Kazakhstan". Tengrinews.kz(англ.). 6 January 2025. Праверана 7 January 2025.