Устойлівае развіццё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Устойлівае развіццё (англ.: sustainable development) — агульная канцэпцыя аб неабходнасці дасягнення балансу паміж задавальненнем бягучых патрэбаў чалавецтва і абаронай інтарэсаў будучых пакаленняў, уключаючы іх патрэбы ў бяспечным і здаровым навакольным асяроддзі, правы на прыродную і культурную спадчыну.

Сусветная камісія па навакольным асяроддзі і развіцці (англ.: World Commission on Environment and Development (WCED) вызначае гэтую дэфініцыю як «развіццё, якое задавальняе патрэбы цяперашняга пакалення без шкоды для магчымасці будучых пакаленняў задавальняць свае ўласныя патрэбы».[1]

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг тэарэтыкаў і прыхільнікаў ўстойлівага развіцця лічаць яго найбольш перспектыўнай ідэалогіі ХХІ стагоддзя і нават усяго трэцяга тысячагоддзя, якая, з паглыбленнем навуковай абгрунтаванасці, выцесніць ўсе існуючыя светапоглядныя ідэалогіі як такія, якія з'яўляюцца фрагментарнымі, няздольнымі забяспечыць збалансаванае развіццё цывілізацыі.

Устойлівае развіццё - гэта кіраванае сістэматычна развіццё. Асновай яго кіравальнасці з'яўляецца сістэмны падыход і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, якія дазваляюць вельмі хутка мадэляваць розныя варыянты напрамкаў развіцця, з высокай дакладнасцю прагназаваць іх вынікі і выбраць найбольш аптымальны. Варта адзначыць, што дасягненне аптымальнага варыянту развіцця дэкларуюць шэраг краін, у кожнай краіны свой шлях развіцця. У адных гэты шлях толькі пачынаецца, у іншых ужо пачаўся, трэція ўжо сталі на шлях устойлівага эканамічнага развіцця (ЗША, Японія, краіны Еўрапейскага саюза)».

Парадыгма[правіць | правіць зыходнік]

Парадыгма ўстойлівага развіцця змяшчае патрабаванні да абароны навакольнага асяроддзя, прыроднай і культурнай спадчыны, сацыяльнай справядлівасці, адсутнасці расавай і нацыянальнай дыскрымінацыі і накіравана на павышэнне ўзроўню жыцця людзей. У краінах, дзе на дзяржаўным узроўні гэтыя патрабаванні ігнаруюцца, у паняцце ўстойлівага развіцця спрабуюць укласці «зручны» для ўладаў змест, выхалашчваючы сапраўдны.

Так, напрыклад, у Беларусі тэрмін «устойлівае развіццё» часта ўжываюць для вызначэння толькі няўхільнага росту эканамічных паказчыкаў краіны, яе рэгіёнаў, гарадоў і асобных галін эканомікі. Часам да гэтага дадаюць ажыццяўленне бессістэмных мерапрыемстваў па захаванні навакольнага асяроддзя і паляпшэнню санітарных умоў пражывання і працы людзей. Такое тлумачэнне тэрміна з'яўляецца не толькі грубай памылкай, але і яго прафанацыяй.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]