Усходнеафрыканская кампанія
Усходне-Афрыканская кампанія | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 10 чэрвеня 1940 — 27 лістапада 1941 | ||
Месца | Судан, Брытанскае Самалі, Кенія, Эрытрэя, Італьянскае Самалі, Эфіопія | ||
Вынік | Перамога саюзнікаў. Страта італьянцамі ўсіх калоній ва Усходняй Афрыцы | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усходне-Афрыканская кампанія — серыя бітваў паміж узброенымі сіламі Італіі і Брытанскай імперыі (а таксама яе дамініёнаў і саюзнікаў) у Усходняй Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны. Гэта кампанія была часткай Афрыканскага тэатра ваенных дзеянняў.
Сілы бакоў
[правіць | правіць зыходнік]Італія
[правіць | правіць зыходнік]Сухапутныя войскі
[правіць | правіць зыходнік]Італьянская армія ва Усходняй Афрыцы ўяўляла з сябе адрэзаную ад цывілізацыі ваенную структуру, якая складаецца пераважна з тубыльных войскаў, так званых аскары, запці і дубатаў. Такія падраздзяленні аднак былі добра ўзброены і ўкамплектаваны, знаходзіліся цалкам пад кіраваннем і камандваннем італьянскіх афіцэраў. Прысутнічалі і еўрапейскія часткі, якія складаліся з італьянцаў (напрыклад 65 пяхотная дывізія «Грэнадзёры Савоі»). Усе італьянскія сухапутныя войскі былі падзелены на так званыя ваенныя сектары: Паўночны, Паўднёвы, Усходні і Г’юба. Агульнае камандаванне войскамі ажыццяўляў віцэ-кароль Усходняй Афрыкі Амадэй Савойскі, герцаг Аосцкі.
Ніжэй прадстаўлены спіс падраздзяленняў італьянскай арміі ва Усходняй Афрыцы на чэрвень 1940 года, падзелены па ваенных сектарах.
Паўночны сектар
- 3-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 4-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 5-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 6-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 8-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 12-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 16-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 19-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 21-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 22-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 41-я каланіяльная пяхотная брыгада
- восем батальёнаў чарнакашульнікаў
- шэсць каланіяльных пяхотных батальёнаў
- два каланіяльных кавалерыйскіх батальёна
- іншыя дапаможныя падраздзяленні
Дзве каланіяльных пяхотных брыгады былі на стадыі фарміравання (42 і 43).
Паўднёвы сектар
- 1-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 9-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 10-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 18-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 23-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 25-я каланіяльная пяхотная брыгада
- іншыя дапаможныя падраздзяленні
Дзве каланіяльных пяхотных брыгады былі на стадыі фарміравання (85 і 86).
Усходні сектар
- 40-я пяхотная дывізія «Паляўнічыя Афрыкі»
- 65-я пяхотная дывізія «Грэнадзёры Савоі»
- 2-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 7-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 11-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 13-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 14-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 12-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 15-я каланіяльная пяхотная брыгада
- 17-я каланіяльная пяхотная брыгада
- дзве роты лёгкіх танкаў
- дзве роты сярэдніх танкаў
- рота бронеаўтамабіляў
- сем каланіяльных кавалерыйскіх батальёнаў
- іншыя дапаможныя падраздзяленні
Адна каланіяльная пяхотная брыгада была на стадыі фарміравання (70-я).
Сектар Г’юба
- 20-я каланіяльная пяхотная брыгада
Астатнія злучэнні былі на стадыі фарміравання: 91-я і 92-я каланіяльныя пяхотныя брыгады, некалькі пяхотных і кавалерыйскіх батальёнаў з каланіяльных войскаў.
Вялікабрытанія
[правіць | правіць зыходнік]Да ўдзелу ў кампаніі за выключэннем непасрэдна брытанскіх сіл былі прыцягнуты шматлікія войскі Брытанскіх калоній і краін Брытанскай Садружнасці: Судана, Брытанскага Самалі, Брытанскай Усходняй Афрыкі, Індыі, ПАС, Паўночнай Радэзіі, Паўднёвай Радэзіі, Ньясаленда, Нігерыі, Залатога Берага, Сьера-Леонэ і Гамбіі. Акрамя таго, у кампаніі ўдзельнічалі часткі з Брытанскага мандата ў Палесціне. Да брытанскіх войскаў таксама далучыліся эфіопскія нерэгулярныя войскі, сілы Свабоднай Францыі і Свабоднай Бельгіі.
Ход баявых дзеянняў
[правіць | правіць зыходнік]Хоць буйнамаштабныя баявыя дзеянні завяршыліся да канца 1941 года, італьянцы працягвалі партызанскія дзеянні ў Самалі, Эрытрэі і некаторых раёнах Эфіопіі да канца 1943 года, калі інфармацыя пра капітуляцыю Італіі дасягнула апошніх з партызан.