Усходне-Капская правінцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усходне-Капская правінцыя
афр.: Oos-Kaap
коса Mpuma-Koloni
англ.: Eastern Cape
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1994
Кіраўнік Фумуло Масуале[d][2][3][4]
Афіцыйныя мовы

Коса (83 %)
Афрыкаанс (9,3 %)

Англійская (3,7 %)
Насельніцтва
  • 6 436 761 чал. (2001)
Плошча
  • 168 966 км²
Вышыня
над узроўнем мора
1 125 м
Усходне-Капская правінцыя на карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 ZA-EC
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Усходне-Капская правінцыя на Вікісховішчы

Усходняя Капская правінцыя — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Створаная ў 1994 годзе з часткі былой Капскай правінцыі, а таксама квазінезалежных бантустанаў Цыскей і Транскей. Гэтая правінцыя — асноўная тэрыторыя народа коса, з якога вышлі шматлікія вядомыя паўднёваафрыканцы, уключаючы такіх дзеячаў АНК, як прэзідэнты ПАР Нельсан Мандэла і Таба Мбекі (абодва яны нарадзіліся менавіта ў гэтай правінцыі).

Ва Усходняй Капскай правінцыі размешчаная буйная канурбацыя Порт-Элізабет. Цэнтр правінцыі — горад Біша. Правінцыя дзеліцца на шэсць акруговых муніцыпалітэтаў (Альфрэд-Нзо, Аматоле, Какаду, Крыс-Хані, ОР-Тамба, Укахламба) і гарадскі муніцыпалітэт Нэльсан-Мандэла, куды ўваходзіць горад Порт-Элізабэт. Іншыя буйныя гарады — Іст-Лондан (буйны порт), Грэхемстаўн. Правінцыя застаецца адной з найбедных у ПАР: гэта звязана, у прыватнасці, з вельмі нізкім узроўнем жыцця ў былых бантустанах Сіскей і Транскей.

Усходняя Капская правінцыя мяжуе з Заходне-Капскай і Паўночна-Капскай правінцыямі, з правінцыямі Фры-Стэйт і Квазулу-Натал, а таксама з Лесота. На тэрыторыі правінцыі размешчаныя запаведнікі Адо і Цыцыкама.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]