Усходне-Парыжскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усходне-Парыжскі ўніверсітэт
фр.: Université Paris-Est
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва фр.: Université Paris-Est
Заснаваны 2007
Год рэарганізацыі 2020
Размяшчэнне Парыж, Іль-дэ-Франс
Сайт paris-est-sup.fr

Усходне-Парыжскі ўніверсітэт (фр.: Université Paris-Est) — французская асацыяцыя вышэйшых навучальных, даследчых і культурных устаноў Парыжа і сталічнага рэгіёна Іль-дэ-Франс; так званы «калектыўны ўніверсітэт», удзельнікі якога захоўваюць сваю юрыдычную, фінансавую і іншую самастойнасць.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр даследаванняў і вышэйшай адукацыі «Усходне-Парыжскі ўніверсітэт» быў афіцыйна створаны 22 сакавіка 2007 года як дзяржаўная ўстанова навуковага супрацоўніцтва. Яго заснавальнікамі тады былі Усходне-Парыжскі ўніверсітэт Марн-ла-Вале і Нацыянальная школа мастоў і дарог. Статут быў зменены ў красавіку 2012 года з даданнем новых удзельнікаў-заснавальнікаў, сярод якіх Універсітэт Парыж-Усход — Крэтэй — Валь-дэ-Марн, Французскі інстытут транспартных, планавых і сеткавых навук і тэхналогій, Альфортаўская нацыянальная ветэрынарная школа і інш. У адпаведнасці з законам аб вышэйшай адукацыі і навуковых даследаваннях, Усходне-Парыжскі ўніверсітэт з 1 сакавіка 2015 года ператвараецца ў супольнасць універсітэтаў і ўстаноў. 1 снежня 2020 года Усходне-Парыжскі ўніверсітэт ператвараецца ў эксперыментальны калектыўны ўніверсітэт. Зліццё двух універсітэтаў планавалася ў 2017 годзе, але было прыпынена ў 2016 годзе.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнікі-заснавальнікі[правіць | правіць зыходнік]

Асацыяваныя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Парыжская школа інжынераў
  • Усходне-Парыжская школа гарадской і тэрытарыяльнай архітэктуры
  • Парыжска-Бельвільская нацыянальная школа архітэктуры
  • Спецыялізаваная школа грамадскіх работ, будаўніцтва і прамысловасці

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]