Усходняя Англія (каралеўства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Незалежная дзяржава
Васал Мерсіі (654–655, 794–796, 798–825)
Васал данаў (869–918)
Каралеўства ўсходніх англаў
стар.-англ.: Ēast Engla Rīce
лац.: Regnum Orientalium Anglorum
Усходняя Англія ў ранні саксонскі перыяд
Усходняя Англія ў ранні саксонскі перыяд
 >
VI стагоддзе — 918

Сталіца Рэндлшэм, Домак
Мова(ы) старажытнаанглійская, лацінская
Афіцыйная мова старажытнаанглійская мова
Рэлігія англасаксонскае язычніцтва, хрысціянства
Кароль
 • ? Веха (легендарны першы)
 • 902-918 Гутрум II (апошні)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўства Усходняй Англіі ці Каралеўства ўсходніх англаў (ст.-англ Ēast Engla rice) — адно са старажытных англасаксонскіх каралеўстваў. Спачатку складалася з Норфалка і Сафалка. Пасля шлюбу ўсходнеанглійскай каралеўны Этэлдрэды востраў Ілі быў таксама далучаны да каралеўства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каралеўства ўсходніх англаў было ўтворана каля 520 г. шляхам аб’яднання паўночнага і паўднёвага Фолкаў (дзе жылі англы, якія засялілі былыя землі іцэнаў на працягу мінулага стагоддзя) і з’яўлялася адным з каралеўстваў англасаксонскай Гептархіі. На некаторы час пасля перамогі ў 616 г. над варожым каралеўствам Нартумбрыі Усходняя Англія становіцца самым магутным з англасаксонскіх каралеўстваў, а тамтэйшы кароль Рэдвальд атрымлівае тытул брэтвальда (валадара англасаксонскіх каралеўстваў). На працягу наступных 40 год Усходняя Англія была двойчы пераможана Мерсіяй і потым працягвала паступова слабець адносна іншых каралеўстваў. У 794 г. кароль Мерсіі Офа забівае караля Усходняй Англіі Этэльберта і пачынае валадарыць самастойна.

Незалежнасць усходніх англаў была адноўлена паспяховым паўстаннем супраць Мерсіі (825—827), у выніку якога былі забіты два мерсійскія каралі, якія супрацьстаялі паўстанню. 20 лістапада 870 даны забіваюць апошняга караля Усходняй Англіі Эдмунда і захопліваюць каралеўства. Саксы вярнулі гэтыя абшары ў 920 г., але зноў згубілі ў 10151017 гг., калі яны былі заваяваныя Кнутам Вялікім. Пасля яны былі адданы Торкелю Высокаму ў якасці феода.