Усходняя Сьера-Мадрэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Усходняя Сьера-Мадрэ
ісп. Sierra Madre Oriental
Ла-М, скальнае фармаванне побач з горадам Мантэрэй
Ла-М, скальнае фармаванне побач з горадам Мантэрэй
Краіна Flag of Mexico.svg Мексіка
Усходняя Сьера-Мадрэ (Мексіка)
Усходняя Сьера-Мадрэ
Sierra Madres of Mexiko.jpg
Commons-logo.svg Усходняя Сьера-Мадрэ на Вікісховішчы

Усходняя Сьера-Мадрэ (ісп.: Sierra Madre Oriental) — горная сістэма на паўночным усходзе Мексікі, размешчаная на ўсходнім краі Мексіканскага нагор’я. Уяўляе сабой сістэму паралельных хрыбтоў даўжынёй каля 1000 км. У паўночнай частцы прадстаўлена некалькімі хрыбтамі вышынёй ад 1000 да 3000 м. У цэнтры і на поўдні хрыбты падзяляюцца на асобныя масівы вышынёй да 4000 м. На ўсходзе горы крута абрываюцца да берагавой раўніны Мексіканскага заліва, на захад да унутраных частак нагор’я месцамі адыходзяць адгор’і. Складзеныя верхнемезазойскімі ападкавымі пародамі.

Максімальная вышыня 4054 м над узроўнем мора (гара Пенья-Невада)[1]. Таксама прыкметныя Патасі (3720 м) і Сан-Рафаэль (каля 3460 м). Мексіканскае сугор’е (сярэдняя вышыня 1100 м) аддзяляе Усходнюю Сьера-Мадрэ ад Заходняй Сьера-Мадрэ.

Горныя хрыбты Усходняй Сьера-Мадрэ праходзяць па мексіканскім штатам Кааўіла, Нуэва-Леон, Тамауліпас, Сан-Луіс-Патасі, Керэтара, Ідальга і Пуэбла, дзе злучаецца з Транс-мексіканскім вулканічным поясам, размешчаным па восі захад-усход у цэнтральнай Мексіцы.

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Усходняя Сьера-Мадре адрозніваецца высокай біялагічнай разнастайнасцю і вялікай колькасцю эндэмічных відаў. Паўночная частка пакрыта ксерафітнымі хмызнякамі, а паўднёвая частка хрыбта на наветраных усходніх схілах — лясамі (ад вільготнатрапічных унізе да хвойных у верхнім поясе), на падветраных заходніх схілах у асноўным растуць хмызнякі. Дастаткова маляўнічы і прыгожы куток нашай планеты.

Зноскі

  1. Негледзячы на тое, што ў ВСЭ указана дадзеная вышыня, на сучасных картах вышыня Пенья-Невада дасягае не больш 3500 м.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]