Перайсці да зместу

Усходні вакзал (Масква)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усходні вакзал

Усходні вакзал (руск.: Восто́чный вокза́л) — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі Чаркізава ў складзе транспартна-перасадачнага вузла Чаркізава, адзін з дзесяці чыгуначных вакзалаў горада Масквы.

Вакзальны комплекс размешчаны на тэрыторыі раёнаў Гальянава і Праабражэнскае Усходняй адміністрацыйнай акругі.

Вакзал адкрыты 29 мая 2021 года.