Усход (жылы раён, Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усход
Minsk National Library - views 01.jpg
27°38′31,99″ пн. ш. 53°56′15″ у. д.HGЯO
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Першамайскі раён
Дата заснавання 1966
Год уключэння ў межы горада другая палова 1960-х
Паштовыя індэксы 220114, 220086
Насельніцтва 23 тыс.[1] чал.

Усход — жылы раён ва ўсходняй частцы Мінска.

Забудоўваецца з 1966 года. Архітэктары В. Анікін, П. Воўчак, Л. Гафо, Г. Горына, А. Гуль, Я. Дзятлаў, І. Жураўлёў, І. Папова, А. Сап’янік, Г. Сысоеў і інш[2].

Раён абмежаваны праспектам Незалежнасці, вуліцамі Каліноўскага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тысячы жыхароў[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уключае два мікрараёны: Усход 1 і Усход 2. Архітэктурна-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з усходу. Цэнтр ансамбля знаходзіцца ў мікрараёне Усход 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-будаўнік», «Мінск — горад-воін», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (мастак А. Кішчанка). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбудаванымі 2-павярховымі ўстановамі культурна-бытавога прызначэння яны ствараюць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны сілуэт усяго ансамбля. Вышыннай дамінантай раёна з’яўляецца комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары А. Белаконь, Н. Грачова, Г. Сысоеў, І. Папова) па вуліцы Каліноўскага[2].

У агульную архітэктурна-прасторавую кампазіцыю мікрараёнаў арганічна ўваходзіць траса Сляпянскай воднай сістэмы. Яе развітая водная акваторыя з фантанам, набярэжнымі, шматступеньчатым каскадам, падпорнымі сценкамі з’яўляецца асноўным кампазіцыйным акцэнтам прасторавай арганізацыі жылога раёна і галоўнай магістралі горада — праспекта Незалежнасці. У забудове раёна вылучаюцца будынак эксперыментальнай сярэдняй школы № 137 з плавальным басейнам, які мае рассоўны дах (1978, арх. Э. Гальдштэйн, А. Сабалеўскі, А. Лукомская, Я. Дворак), гандлёва-грамадскія цэнтры «Верас» і «Усход 1», комплекс спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы»[2].

Насупраць раёна, на другім баку праспекта Незалежнасці пабудаваны новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне даволі развітая гарадская інфраструктура. У кожным з двух мікрараёнах маецца 3 філіяла ААБ «Беларусбанк», аддзяленне сувязі РУП «Белпошта», аптэкі, стаматалогія, 7 харчовых магазінаў, 2 цырульні, більярдны клуб «Старт», рэстаран Арбат, аўтамабільная запраўка, паліклініка № 19, 4 сярэднія школы, 8 дзіцячых садкоў, ЖЭС, прамтаварны магазін «Гаспадар i Гаспадыня», магазін насення, салон-крама «Шчасце», спарткомплекс «Працоўныя рэзервы».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўваюць ДС Каліноўскага і ДС Славінскага. Побач з раёнам месціцца аднайменная станцыя метро Усход.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
13 д/с Зялёны Луг-6 — Макаёнка
34 д/с Каліноўскага — Гаражы
37 д/с Карбышава — д/с Усходняя
87с д/с Зялёны Луг-6 — а/с Аўтазаводская
91 д/с Каліноўскага — д/с Вяснянка
95 д/с Каліноўскага — Сцяпянка
139 д/с Каліноўскага — Вялікі лес
165 д/с Каліноўскага — зав. Геалагічны
921 д/с Зялёны Луг-6 — ст. м. Усход
Тралейбусныя маршруты:
2 д/с Зялёны Луг-7 — д/с Малінаўка-4
29 д/с Каліноўскага — пл. Мяснікова
35 д/с Славінскага — д/с Серабранка
37 д/с Уручча-4 — пл. Мяснікова
38 д/с Славінскага — д/с Сухарава Панядзелак — пятніца
68 д/с Славінскага — д/с Адоеўскага Субота, нядзеля
Бліжэйшыя станцыі метро: станцыя Усход

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Районы, кварталы: история минского «Востока» (руск.) . onliner.by. Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2013.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Усход // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]