Перайсці да зместу

Усць-Куломскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усць-Куломскі раён
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 21 766 чал. (2024)[2]
Плошча
  • 26 400 км²
Усць-Куломскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усць-Куломскі раён (руск.: Усть-Куломский район, комі: Кулöмдін район) — муніцыпальнае ўтварэнне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расія.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны на поўдні Комі. Мяжуе з Корткераскім, Саснагорскім, Троіцка-Пячорскім, а таксама з гарадской акругай Ухта рэспублікі Комі, Чардынскім і Гайнскім раёнамі Пермскага края. Плошча раёна складае 26 200 км². На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вычагда, Нем, Вясляна, Лоп’я і Пільва.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі аб населеных пунктах на месцы раёну адносяцца да XVII стагоддзя — узгадваюцца паселішчы Аныб, Усць-Кулом, Усць-Нем, Дзеравянск, Кужба і Мыелдзіна.

У XVIII стагоддзі ўладамі Расійскай імперыі была арганізавана праца па злучэнні Волжскага і Паўночнадзвінскага рачных басейнаў. Канал быў адкрыты ў 1813 годзе.

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 года ў складзе тагачаснай Аўтаномнай вобласці Комі (Зыран).

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна складае 29 856 чалавек, прыкладна 80% з якога складаюць комі. Большасць вернікаў — праваслаўныя.

Адміністрацыйнае ўладкаванне[правіць | правіць зыходнік]

У склад раёна ўваходзяць 22 сельскія паселішчы.

Назва Адміністрацыйны цэнтр
Аныбскае с/п с. Аныб
Вольдзінскае с/п с. Вольдзіна
Усць-Куломскае с/п п. Усць-Кулом
Усць-Немскае с/п с. Усць-Нем
Дзіясёр’інскае с/п п. Дзіясёр’я
Дзеравянскае с/п с. Дзеравянск
Дзёльскае с/п с. Дзёль
Донскае с/п с. Дон
Зімстанскае с/п п. Зімстан
Кебаньельскае с/п п. Кебаньель
Керчам’інскае с/п с. Керчам’я
Крутаборскае с/п п. Крутаборка
Кужбінскае с/п с. Кужба
Мыелдзінскае с/п с. Мыелдзіна
Ніжневоцкае с/п с. Ніжні Воч
Носімскае с/п с. Носім
Парчаўскае с/п с. Парч
Пажогскае с/п с. Пажог
Памоздзінскае с/п с. Памоздзіна
Ручаўскае с/п с. Руч
Цімшэрскае с/п п. Цімшэр
Югыд’яскае с/п п. Югыд’яг

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

У раёне маюцца аўтадарогі мясцовага ўзроўню, якія звязваюць адміністрацыйны цэнтр Усць-Кулом з навакольнымі паселішчамі і суседнімі раёнамі Комі. Аўтамабільнае паведамлення з Пермскім краем адсутнічае.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рэспубліка Комі