Хантайскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хантайскае
руск.: Хантайское
Каардынаты: 68°05′08″ пн. ш. 87°46′24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Расія, Краснаярскі край, Таймырскі Далгана-Ненецкі раён
Даўжыня 160 км
Шырыня 9 км
Плошча 1561 км²
Аб'ём 23,52 км³
Найбольшая глыбіня 430 м
Плошча вадазбору 293 000 км²
Упадаюць Хантайка, Кулюмбэ, Гарбіячын, Брус, Тукуланда
Выцякаюць Хантайка
Год напаўнення 1975
Хантайскае (Расія)
Хантайскае
Хантайскае
Хантайскае (Краснаярскі край)
Хантайскае
Хантайскае

Ханта́йскае, Усць-Хантайскае (руск.: Ханта́йское, Усть-Хантайское[1]) — вадасховішча ў Расіі, у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края, на рацэ Хантайка.

Створана ў 1970—1975 гг. у выніку будаўніцтва Усць-Хантайскай ГЭС за 60 км ад вусця Хантайкі. Плошча воднай паверхні 1561[1] км² (2120 км²[2]). Праектны поўны аб’ём 23,52 км³, карысны — 13,43 км³. Плошча вадазбору 293 000[2] км². Даўжыня вадасховішча 160 км, найбольшая шырыня 9 км. Глыбіні да 420[2] м. Ваганні ўзроўню вады да 13[1] м (сярэдняе шматгадовае значэнне — 8[2] м). Вадасховішча слабапраточнае. Берагавая лінія значна парэзаная. Замярзае вадасховішча ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені — пачатку ліпеня.

Выкарыстоўваецца ў мэтах рэгулявання сцёку. Каля гідравузла ГЭС знаходзіцца раён Снежнагорск горада Нарыльска (з 2004 года, раней – гарадскі пасёлак Снежнагорск), якому адміністрацыйна падпарадкаваны Снежнагорск.

Зноскі

  1. а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. а б в г Усть-Хантайское водохранилище // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Архівавана 1 лістапада 2021. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 465. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]