Усцюжскі летапісны збор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Усцюжскі летапі́сны звод, агульнарускі.

Створаны ў першай чвэрці XVI стагоддзя ў горадзе Усцюг (цяпер Вялікі Усцюг). Паведамляе пра падзеі 852 — канца XVI стагоддзя. У аснове ляжыць гэтак званы агульнарускі летапісны звод 1494 года, мясцовыя летапісы і іншыя крыніцы. Каштоўная крыніца па гісторыі войнаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай пачатку XVI стагоддзя. Змяшчае найбольш падрабязныя з усіх летапісных крыніц звесткі пра трэці Смаленскі паход 1514 года, Аршанскую бітву 1514 года і іншыя, магчыма, запісаныя са словаў усцюжаніна — непасрэднага ўдзельніка гэтых падзей ці ваеннапалоннага з ВКЛ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]