Усыса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Усыса
У Гарадку
У Гарадку
Выток Возера Кашо
55°29′47,60″ пн. ш. 29°56′40,10″ у. д.HGЯO
Вышыня вытоку 180 м
Вусце Обаль
55°26′29,41″ пн. ш. 29°34′45,6″ у. д.HGЯO
Даўжыня 50 км
Расход вады 3,2 м³/с
Вадазбор 423 км²
Краіна Беларусь
Усыса (Віцебская вобласць)
Выток
Выток
Вусце
Вусце
Усыса (Віцебская вобласць)

Усы́са, Гаражанка — рака ў Гарадоцкім, Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Выцякае з возера Кашо, за 1,5 км на захад ад вёскі Прудок. Цячэ праз азёры Лугавое, Арэхавае, Шчарбакоўскае. У вярхоўі завецца Гаражанка. Упадае ў Обаль ля вёскі Мішневічы ў Шумілінскім раёне.
Даўжыня — 50 км. Плошча вадазбору — 423 км². Вадазбор на паўднёва-заходніх схілах Гарадоцкага ўзвышша і Полацкай нізіне[1]. Азёрнасць вадазбору 1 %.
Шырыня даліны ракі 200—500 м, абалоны 50—80 м. Рэчышча звілістае, берагі пераважна стромкія (вышынёй 1,5—2, месцамі да 6 м)[1].

Асноўны прыток — Каменка. На рацэ горад Гарадок. Уздоўж ракі вёскі Казінова, Старыя і Новыя Вайханы, Крынічная, Мішневічы, Скрыпкі і інш. У басейне Усысы возера Вялікае Астраўлянскае.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 281. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кривенко С. Сохраним водные ресурсы района / С. Кривенко // Гарадоцкі веснік. — 2000. — 5 ліп.
  • Параскевіч А. Падарожжа па рацэ Обаль / А. Параскевіч // Герой працы (Шуміліна). — 2005. — 25 кастр
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4 Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 экз.
  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 36 с. — 5000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.(руск.)