Усё ўсюды і адразу
| Усё ўсюды і адразу | |
|---|---|
| Everything Everywhere All at Once | |
| | |
| Жанры | навукова-фантастычны фільм[d][1], баявік[2], камедыйная драма[d][2], absurdist fiction[d], фільм пра баявыя мастацтвы[d] і psychedelic film[d][3] |
| Рэжысёры | |
| Прадзюсары | |
| Сцэнарысты | |
| У галоўных ролях |
|
| Аператар | |
| Кампазітары | |
| Кінакампаніі | AGBO[d] і IAC[d] |
| Працягласць | 139 хв.[7][4][…] |
| Бюджэт | 25 000 000 $ |
| Зборы | 97 737 200 $[11] і 69 908 189 $[11] |
| Краіна | |
| Мовы | англійская, паўночнакітайская і Кантонскі дыялект |
| Год | 11 сакавіка 2022[7], 25 сакавіка 2022[12][3][…], 7 красавіка 2022[13], 8 красавіка 2022[4], 31 жніўня 2022[2][14] і 6 кастрычніка 2022[15] |
| IMDb | ID 6710474 |
| Афіцыйны сайт | |
«Усё ўсюды і адразу» (англ.: Everything Everywhere All at Once) — амерыканская навукова-фантастычая камедыя 2022 года рэжысёраў і сцэнарыстаў Дэніэла Шайнерта і Дэна Квана.
Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 7 красавіка 2022 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]У цэнтры фільма — Эвелін, жанчына, якая некалі з’ехала з Кітая ў Амерыку і цяпер кіруе пральняй разам са сваім мужам Уэймандам. Яе жыццё — суцэльныя стрэс і расчараванні. Жанчына заглыбленая ў працу, бо спрабуе расплаціцца з запазычанасцю перад падатковай — інакш у сям’і вось-вось забяруць бізнэс. Яе стары і хворы бацька калісьці амаль зрокся Эвелін, бо быў супраць яе шлюбу з Уэймандам. А сам Уэйманд падае на развод, бо гэта, паводле яго слоў, адзіны спосаб прыцягнуць увагу жонкі. Таксама ў Эвелін напружаныя адносіны з гомасэксуальнай дачкой, у якой ёсць сяброўка.
Але аднойчы жыццё галоўнай гераіні незваротна змяняецца, калі яе муж — дагэтуль нервовы і нясмелы — раптам аказваецца агентам з іншай рэальнасці, які выкарыстоўвае паясную сумку як смяротную зброю і наогул робіць розныя неймаверныя рэчы. Ён спешна тлумачыць Эвелін, што стабільнасці мультысусвету пагражае апантаны ўладай злыдзень Джобу Тупакі і што Эвелін павінна навучыцца скакаць паміж сусветамі, каб перамагчы зло.
Трамплінам для скачка ў іншасвет становіцца якое-небудзь дзіўнае і недарэчнае дзеянне, напрыклад, з’есці памаду, падзьмуць чалавеку ў ноздры, панюхаць чаравік ці парэзаць пальцы паперай. Ну а далей чалавек атрымлівае нейкую неймаверную суперздольнасць: скакаць як гімнаст, біцца як майстар кунг-фу ці кіраваць пальцамі ў выглядзе сасісак.
У розных мультысусветах жывуць розныя версіі Эвелін — усе яны лепшыя за тую, якую гледачы сустрэлі ў самым пачатку фільма: гэта Эвелін як зорка баявых мастацтваў, кітайская оперная спявачка, прафесійная кухарка ды іншыя. Фільм пераконвае гледача ў тым, што, хоць выбраўшы замужжа і пральню, Эвелін не стала вядомай спявачкай (якой магла б стаць, калі б засталася ў Кітаі) — роля ўладальніцы пральні не такая і дрэнная, бо толькі гэтая версія Эвелін аказалася здольнай уратаваць свет. І наогул — сям’я і каханне перамогуць усё.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Мішэль Еа — Эвелін Вонг
- Ке Хюі Куан — Эйманд Вонг, муж Эвелін
- Джэймі Лі Кёрціс — Дэйдра Баўбейрдра, інспектар падатковай службы
- Стэфані Хсу — Элеанор Вонг / Джобі тупакі, дачка Эвелін
- Джэймс Хонг — бацька Эвелін
- Джэні Слейт — насатая
- Гары Шам (малодшы) — Чэд
- Одры Васілеўскі — афіцэр
- Энтані Малінары
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Намінант на прэмію «Оскар» у 2023 годзе ў 11 катэгорыях (лідар па колькасці намінацый). 12 сакавіка 2023 года адбылася 95-я цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар», дзе карціна перамагла ў 7 намінацыях, у тым ліку атрымала ўзнагароду як найлепшы фільм.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ AlloCine Everything Everywhere All at Once — 1993. Праверана 17 сакавіка 2023.
- 1 2 3 4 5 6 7 Blanc J. AlloCiné — 1993. Праверана 7 жніўня 2022.
- 1 2 Everything Everywhere All at Once (2022) - Daniel Kwan, Daniel Scheinert | Synopsis, Characteristics, Moods, Themes and Related | AllMovie Праверана 15 сакавіка 2023.
- 1 2 3 4 5 Everything Everywhere All at Once (2022) - IMDb Праверана 15 сакавіка 2023.
- 1 2 3 4 5 6 Everything Everywhere All at Once Reviews - Metacritic Праверана 15 сакавіка 2023.
- ↑ Everything Everywhere All at Once - Orice, oriunde, oricând (2022) - Film - CineMagia.ro Праверана 15 сакавіка 2023.
- 1 2 3 4 瞬息全宇宙 (豆瓣) Праверана 15 сакавіка 2023.
- 1 2 https://www.cbr.com/everything-everywhere-best-characters/ Праверана 2 мая 2022.
- ↑ https://www.ketchikandailynews.com/news/scene/medel-cast-in-new-science-fiction-film/article_9a9b1b94-b828-11ec-8575-f390281ee0c5.html Праверана 2 мая 2022.
- 1 2 https://www.imdb.com/title/tt6710474/fullcredits#fullcredits_content
- 1 2 Box Office Mojo — 1999. Праверана 11 верасня 2022.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 красавіка 2022.
- ↑ Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása — NMHH. Праверана 29 сакавіка 2022.
- ↑ film distribution certificate
- ↑ Everything Everywhere All at Once (2022) | FilmTV.it Праверана 15 сакавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Усё ўсюды і адразу на сайце «Internet Movie Database» (англ.)