Ухвішча
Ухвішча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133 м[1] |
Даўжыня | 2,64 км |
Шырыня | 0,46 км |
Плошча | 0,57 км² |
Аб’ём | 0,00386 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 6,1 км |
Найбольшая глыбіня | 23,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 24,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У́хвішча — возера ў Полацкім раёне ў басейне ракі Альзініца, за 32 км на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Ухвішча.
Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 2,64 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Найбольшая глыбіня 23,5 м. Аб’ём вады 3,86 млн. м³. Плошча вадазбору 24,4 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на паўднёвым усходзе 14—15 м, месцамі да 18 м, пясчаныя), пад лесам, на поўначы, паўночным усходзе і паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на поўдні забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае і ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 4,9 м. Злучана пратокай з возерам Жадунь, упадаюць 4 ручаі, у т. л. з возера Мярэдзеж, выцякае ручай у раку Альзініца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 288. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19—20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.