Уцекачы (фільм, 1986)
Уцекачы![]() | |
---|---|
фр.: Les Fugitifs | |
Жанры | кінакамедыя[2] і бадзі-муві[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Gaumont[d] |
Працягласць | 95 хв. і 89 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1986 і 25 чэрвеня 1987[1] |
Папярэдні фільм | Les Compères[d] |
IMDb | ID 0091093 |
![]() |
«Уцекачы»[5] (фр.: Les Fugitifs) — кінафільм, камедыя становішчаў. Заключная з трох класічных камедый з камічным дуэтам Рышар — Дэпардзьё («Неўдахі», «Бацькі», «Уцекачы»). Саўндтрэк напісаў кампазітар Уладзімір Касма. У 1989 годзе ў Амерыцы зняты рэмейк фільма пад назвай «Тры ўцекачы».
У 2014 годзе ён увайшоў у лік найбольш папулярных сярод французаў фільмаў на ТБ (13,36 мільёнаў гледачоў), заняўшы 14-е месца.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы рабаўнік банкаў Жан Люка выходзіць з турмы. Ён не хоча правесці ўсё сваё астатняе жыццё за кратамі і таму вырашае назаўжды завязаць са сваёй злачыннай дзейнасцю. Ён адпраўляецца ў бліжэйшы банк толькі дзеля таго, каб адкрыць там свой рахунак, але ў гэты час у памяшканне ўрываецца ўзброены рабаўнік — разгублены беспрацоўны Франсуа Піньён. Піньён жыве са сваёй маленькай дачкой, якая пасля смерці маці цалкам перастала гаварыць, і яны адчайна маюць патрэбу ў грошах. Паліцыя бярэ банк у аблогу, і тады Піньён, не бачачы іншага выйсця, бярэ Люка ў заложнікі. Але камісар Дюрок упэўнены, што ўсё ідзе роўна наадварот: Люка — сапраўдны рабаўнік, а Піньён — яго закладнік. Люка даводзіцца браць сітуацыю ў свае рукі і ратаваць і сябе, і Піньёна, а пазней і яго дачку. Пасля серыі прыгод усе трое пранікаюцца ўзаемнай сімпатыяй, а маленькая Жанна ўпершыню за доўгі час пачынае гаварыць. Піньён піша прызнанне, у якім тлумачыць, што ён сам спрабаваў абрабаваць банк і якая ва ўсім гэтым роля Люка. Піньён хоча з’ехаць са сваёй дачкой за мяжу, але ў гэты час Жанна аказваецца ў руках паліцыі і трапляе ў прытулак для сірот. Люка даказвае сваю невінаватасць, а Піньён тым часам хаваецца, ведучы жыццё валацугі. Прыяцелі выкрадаюць Жанну з прытулку. Спачатку Люка збіраецца дапамагчы Піньёну з дачкой абмінуць памежны кантроль і схавацца ад правасуддзя ў Італіі. Але потым, не жадаючы раставацца, ён адпраўляецца туды разам з імі.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Жэрар Дэпардзьё — Жан Люка
- П’ер Рышар — Франсуа Піньён
- Жан Кармэ — ветэрынар Мартэн
- Ралан Бланш — Ідрыс, адзін з людзей Лабіба.
- Марыс Бар’е — камісар паліцыі Дюрок
- Жан Бенгігі — месье Лабіб
- Філіп Лер’івер — памочнік Дзюрака
- Мішэль Блан — доктар Жыльбер
- Анаіс Брэ — Жанна Піньён
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Lexicon of international films — Zweitausendeins.
- ↑ а б http://www.imdb.com/title/tt0091093/ Праверана 7 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=28346.html Праверана 7 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). — артыкул П'ер Рышар