Уцёкі з Шаўшэнка
Уцёкі з Шаўшэнка![]() | |
---|---|
The Shawshank Redemption | |
Жанры | драматычны фільм[3][4][…], бадзі-муві[d], турэмны фільм[d], крымінальны фільм[d][5] і экранізацыя літаратурнага твору[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
На аснове | Rita Hayworth and Shawshank Redemption[d][6] |
Сцэнарысты |
Фрэнк Дарабонт (сцэнарый) Стывен Кінг (аповесць) |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Мастак-пастаноўшчык | Terence Marsh[d][8] |
Кінакампаніі |
Castle Rock Entertainment Пракат: Columbia Pictures, Warner Bros. |
Працягласць | 142 хв. |
Бюджэт | 26 млн $ |
Зборы | 58,5 млн $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 23 верасня 1994, 10 верасня 1994[1], 9 сакавіка 1995[2], 1 сакавіка 1995, 6 ліпеня 1995 і 1994 |
IMDb | ID 0111161 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
Уцёкі з Шаўшэнка[заўв 1] (англ.: The Shawshank Redemption) — культавы амерыканскі фільм-драма 1994 года, зняты рэжысёрам Фрэнкам Дарабонтам па аповесці Стывена Кінга «Рыта Хейуарт і ўцёкі з Шаўшенка» (англ.: Rita Hayworth and Shawshank Redemption).
Фільм упэўнена займае лідарскія пазіцыі ў спісах найлепшых фільмаў усіх часоў па выніках галасавання гледачоў. Станам на студзень 2024 года фільм займае першае месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў па версіі сайта IMDb і трэцяе месца ў спісе «250 найлепшых фільмаў па версіі наведвальнікаў сайта «КиноПоиск».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды ейнага каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі знаходзіць у турме сябра - Рэда. Рэд займаецца кантрабандай рэчаў неабходных для зняволеных. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт…
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Цім Робінс | Эндзі Дзюфрэйн |
Морган Фрымэн | Эліс Бойд «Рэд» Рэдынг |
Джэймс Уітмар | Брукс Хэтлен |
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.nndb.com/films/748/000033649/
- ↑ http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=1002 Праверана 10 сакавіка 2018.
- ↑ Writers Guild of America, West — 1933. Праверана 23 чэрвеня 2021.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 чэрвеня 2021.
- ↑ Metacritic — 2001. Праверана 23 чэрвеня 2021.
- ↑ Nyckeln till frihet på SFDb // SFDb — Svenska Filminstitutet. Праверана 8 лістапада 2012.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 чэрвеня 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Уцёкі з Шаўшэнка» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Уцёкі з Шаўшэнка на сайце «AllMovie» (англ.)
- «Уцёкі з Шаўшэнка» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- «Уцёкі з Шаўшэнка» (англ.) на сайце Filmsite.org
- «Уцёкі з Шаўшэнка» (англ.) на сайце LoadingVault.com
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 1994 года
- Фільмы ЗША 1994 года
- Фільмы-драмы 1994 года
- Крымінальныя фільмы 1994 года
- Фільмы-драмы ЗША
- Крымінальныя фільмы ЗША
- Фільмы на англійскай мове
- Фільмы пра зняволеных
- Уцёкі з турмы ў мастацтве
- Экранізацыі твораў Стывена Кінга
- Фільмы Фрэнка Дарабонта
- Нацыянальны рэестр фільмаў
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)
- 50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці