Учора, сёння, заўтра
Учора, сёння, заўтра![]() | |
---|---|
італ.: Ieri, oggi, domani | |
![]() | |
Жанр | кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсары | |
Сцэнарысты | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Мастак-пастаноўшчык | Ezio Frigerio[d] |
Працягласць | 118 хв. |
Краіны | |
Мова | італьянская мова |
Год | 21 снежня 1963[1] |
IMDb | ID 0057171 |
![]() |
«Учора, сёння, заўтра» (італ.: Ieri, oggi, domani) — італьянскі фільм рэжысёра Віторыа дэ Сіка, які выйшаў на экраны ў 1963 годзе. У 1965 годзе ўзнагароджаны прэміяй «Оскар» за найлепшы замежны фільм.
Фільм складаецца з трох навел, якія адбываюцца ў трох найбуйнейшых гарадах Італіі (Неапаль, Мілан і Рым). Ва ўсіх сцэнах іграюць Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Першы эпізод — Адэліна — быў напісаны Эдуарда дэ Філіпа. Гэта гісторыя пачалася ў 1954 годзе ў Неапалі ў іспанскім квартале. Гандлярка кантрабанднымі цыгарэтамі, Адэліна Сбараці, якая, каб яе не арыштавалі, зноў і зноў становіцца маці. Пасля нараджэння сёмага сына муж галоўнай гераіні — Кармінэ — выматаны і даведзены да знясілення, і Адэлін даводзіцца вырашаць — завесці дзіця ад іншага мужчыны або ісці ў турму.
Аўтара натхніла рэальная гісторыя, якая адбылася з неапалітанскай кантрабандысткай Канчатай Мукардзі: каб не ісці ў турму, яна 19 разоў цяжарала і нарадзіла 7 сыноў. Яна працягвала прадаваць кантрабандныя цыгарэты, пакуль не памерла 21 лістапада 2001 года ва ўзросце 78 гадоў.
Другі эпізод — Ганна — створаны паводле матываў апавядання Альберта Маравія і апавядае пра адну багатую сіньёру з Мілана, у якой любоўная інтрыжка з мужчынам сціплага дастатку. Сустрэўшыся раніцай нядзелі яны едуць за горад на новенькім «Ролс-Ройсе» Ганны, уразаючыся на кожным скрыжаванні ў машыны наперадзе. Ганна была гатова збегчы з Рэнца, але Рэнца ледзь не збівае на дарозе дзіця, сапсаваўшы любімы «Ролс-Ройс» Ганны. Ганна з’яжджае з сустрэтым спадарожнікам за тэхдапамогай, пакінуўшы Рэнца ахоўваць машыну. Гэтая гісторыя прымушае інакш зірнуць на свае ўзаемаадносіны і Рэнца, і Ганну. У выніку невялікага жыццёвага здарэння герой бачыць сапраўдны твар сваёй пасіі — перад ім паўстае дурнаватая, эгаістычная і меркантыльная кабетка, вышэй за ўсё якая шануе камфорт, увагу мужчын і багацце. Рэнца цяпер і сам не разумее, як ён мог любіць гэткую істоту.
Трэці эпізод — Мара — напісаны Чэзарэ Дзаваціні і расказвае пра раскошную прастытутку з Рыма, якая жыве на П’яцца Навона насупраць тэрасы вучня духоўнай семінарыі, які жыве са сваёй сварлівай бабуляй. Старая адразу ўсё разумее пра Мару, але закаханы семінарыст думае, што Мара — манікюрніца, да якой ходзіць шмат кліентаў. Спачатку гэта забаўляе Мару, але яна разумее сваю памылку, калі Умберта пагражае адмовіцца ад далейшага навучання і ўступіць у Замежны легіён. І яна дае абяцанне цноты на цэлы тыдзень у той момант, калі прыехаў да яе палюбоўнік гатовы задушыць яе ў парыве страсці. Адна са знакамітых сцэн фільма — сцэна стрыптызу Мары (Сафі Ларэн) перад вачыма згаладалага кліента з Балонні (Мастраяні). Гэтая сцэна была зноў прадстаўлена ў фільме Роберта Олтмена «Высокая мода» праз 30 гадоў, у іранічным ключы, таксама з Сафі Ларэн і Марчэла Мастраяні.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0057171/ Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё http://www.cinematografo.it/cinedatabase/film/ieri-oggi-domani/9658/ Праверана 18 красавіка 2016.
- ↑ а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0057171/fullcredits Праверана 18 красавіка 2016.