Ушышыр
Ушышыр | |
---|---|
рус. Ушишир | |
![]() Выгляд з космасу | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 2 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Янкіча |
Агульная плошча | 5 км² |
Найвышэйшы пункт | 388 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
47°32′26,90″ пн. ш. 152°50′19,40″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
![]() |
Ушышы́р (рус. Ушишир) - астравы ў Вялікай градзе Курыльскіх астравоў. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча - 5 км².
Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]
У склад Ушышыр уваходзяць усяго два астравы:
Абодвы вулканічнага паходжання. На востраве Янкіча маецца актыўны вулкан Ушышыр (388 м). На поўдні месціцца буйная кратэрная бухта. Шмат крыніц гарачай вады. Травяны покрыў маецца толькі на востраве Рыпанкіча. Астравы насяляюць марскія птушкі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
З мовы айнаў назва астравоў перакладаецца як "зямля гарачых крыніц". Айны наведвалі астравы з рытуальнымі мэтамі, паколькі лічылі іх месцам знаходжання бога агню і грому Канакамуі.
У японскіх кнігах Ушышыр узгадваюцца з XVII ст. У XVIII ст. даследаваны япоскай і расійскай экспедыцыямі. У 1875 — 1945 гг. уваходзілі ў склад Японіі. На астравах была размешчана вопытная сельскагаспадарчая станцыя, некаторы час жыло некалькі сем'яў айнаў.
Пасля далучэння да Расіі ў 1945 г. незаселены.