Уэйн Руні
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Уэйн Марк Руні | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 кастрычніка 1985[1][2][…] (35 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||
Вага | 83 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Уэйн Марк Руні (англ.: Wayne Mark Rooney; нар. 24 кастрычніка 1985, Ліверпул, Англія) — англійскі футбаліст, нападнік клуба «Дэрбі Каўнці» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Англіі.
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Уэйн вырас у Крокстэце, у адным з раёнаў Ліверпула, у сям’і пралетарыяў. З 1997 па 2002 гады навучаўся ў Дэласальскім гуманітарным каледжы, дзе пазней таксама навучаліся два яго малодшыя браты Грэм і Джон. З дзяцінства Руні быў заўзятарам клуба «Эвертан», а яго кумірам быў шатландскі нападнік Данкан Фергюсан.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У малодшым школьным узросце Уэйн гуляў за клубы «Ліверпул Скулбойз» і «Дынама Браўнінгз». На сваё адзінаццацігоддзе перайшоў у футбольную акадэмію «Эвертана». Усеагульная вядомасць прыйшла да Руні 19 кастрычніка 2002 года, калі ён ва ўзросце 16 гадоў і 360 дзён забіў гол у браму дзейнага чэмпіёна «Арсенала», стаўшы на той момант самым маладым галеадорам Англіі. З 2004 года на працягу доўгага часу выступаў за клуб «Манчэстэр Юнайтэд», дзе пазней стаў капітанам, а таксама найлепшым бамбардзірам клуба ў гісторыі.
У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Эвертан», падпісаўшы двухгадовы кантракт[4]. У чэрвені 2018 года перайшоў у амерыканскі клуб «Дзі Сі Юнайтэд»[5].
У студзені 2020 года вярнуўся ў Англію, афіцыйна стаўшы іграком «Дэрбі Каўнці», дзе таксама ўвайшоў у трэнерскі штаб[6].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя Англіі, а 12 лютага 2003 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Аўстраліі. Прымаў удзел у чэмпіянатах Еўропы 2004, 2012 і 2016, чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014. У жніўні 2014 года быў прызначаны капітанам зборнай пасля таго, як Стывен Джэрард завяршыў міжнародную кар’еру. Пасля лістапада 2016 года не гуляў за нацыянальную каманду, і ў жніўні 2017 года вырашыў завяршыць кар’еру ў зборнай. 15 лістапада 2018 года правёў развітальны матч за зборную Англіі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць ЗША.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Англіі (5): 2007, 2008, 2009, 2011, 2013
- Уладальнік Кубка Англіі: 2016
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі (3): 2006, 2010, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (4): 2007, 2010, 2011, 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2008
- Пераможца Лігі Еўропы: 2017
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2008
Зноскі
- ↑ Wayne Rooney // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wayne Rooney // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wayne Rooney // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Эвертон» объявил о возвращении Руни. by.tribuna.com.
- ↑ «Ди Си Юнайтед» объявил о переходе Руни. Он провел в АПЛ 16 лет. by.tribuna.com.
- ↑ Руни официально стал игроком "Дерби Каунти". football.by.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уэйн Руні
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Статыстыка выступленняў за «Манчэстэр Юнайтэд» на сайце StretfordEnd.co.uk (англ.)
- Статыстыка выступленняў за зборную Англіі на сайце EnglandStats.com (англ.)