Перайсці да зместу

Уэльва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Уэльва
Huelva
37°15′ пн. ш. 6°57′ з. д.HGЯO
Краіна  Іспанія
Аўтаномная супольнасць Андалусія
Правінцыя Уэльва
Раён Вялікая Уэльва
Мэр Педра Радрыгес Гансалес
(НПІ)
Гісторыя і геаграфія
Плошча 149 км²
Вышыня 54 м
Водныя аб’екты Атлантычны акіян
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 149 310 чалавек (2010)
Этнахаронім onubense, (vulgarmente) choquero/a
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 959
Паштовыя індэксы 21001 — 21007, 21070, 21071, 21080
Аўтамабільны код H
Іншае
План горада

huelva.es (ісп.)
Паказаць/схаваць карты
Уэльва (Іспанія)
Уэльва
Уэльва

Уэльва (ісп.: Huelva) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, цэнтр правінцыі Уэльва, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вялікая Уэльва. Займае плошчу 149 км². Насельніцтва 149 310 чалавек (на 2010 год).

Заступнікам горада лічыцца святы Себасцьян.

З Уэльвы Хрыстафор Калумб адправіўся ў Амерыку.

Горад быў уключаны ў склад рымскай правінцыі Бетыка. Арабы панавалі ў гэтым месцы з 712 па 1250 гады. У 1755 годзе горад зведаў моцныя разбурэнні ад Лісабонскага землетрасення. 4 лютага 1888 года іспанская армія адкрылі агонь па дэманстрантах на плошчы Рыа Тынта. Падчас Другой сусветнай вайны, горад быў цэнтрам шпіёнскай дзейнасці ў сувязі з размяшчэннем у горадзе вялікай брытанскай і нямецкай абшчын.

Мясцовы футбольны клуб «Рэкрэатыва» з’яўляецца найстарэйшым у Іспаніі. Ён быў заснаваны ў 1889 годзе працаўнікамі Rio Tinto Group, брытанскай горназдабыўчай кампаніі.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]