Уэстан Мак-Кені
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Нарадзіўся |
28 жніўня 1998[1] (26 гадоў) |
|||
Грамадзянства | ||||
Рост | 1,85 м | |||
Вага | 84 кг | |||
Пазіцыя | паўабаронца | |||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
||||
![]() |
Уэ́стан Мак-Кені (англ.: Weston McKennie; нар. 28 жніўня 1998) — амерыканскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Ювентус» і нацыянальнай зборнай ЗША. Мак-Кені з'яўляецца сапраўдным універсальным іграком, бо здольны згуляць у некалькіх пазіцыях у паўабароне, а таксама можна выкарыстоўвацца ў якасці абарончага паўабаронцы. Футбаліст, прайшоўшы моладзевую акадэмію нямецкага «Шальке-04», далучыўся да асноўнай каманды клуба ў маі 2017 года[3]. Ужо ў сезоне 2017—2018 гадоў паўабаронца сапраўды зарэкамендаваў сябе. Пасля трох сезонаў Мак-Кені перабраўся да складу чэмпіёна Італіі «Ювентуса» спачатку на правах арэнды. У сакавіку 2021 года турынскі клуб склаў з футбалістам ужо сталую дагавор на працу. Трансфер каштаваў італьянцам каля 18,5 млн еўра.
Мак-Кені абараняў колеры ЗША на міжнародным узроўні як на моладзевым, гэтак і на старэйшым узроўнях. Дэбют у нацыянальнай зборнай ЗША адбыўся ў 2017 годзе. Разам з нацыяналкай паўабаронца здабыў Залаты кубак КАНКАКАФ 2019 года.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Ювентус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2020
ЗША:
- Уладальнік Залатога кубка КАНКАКАФ: 2019
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Weston McKennie // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
- ↑ «Schalke promote American duo McKennie and Wright to senior squad». Bundesliga.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце worldfootball.net (англ.)