ФК Вест Хэм Юнайтэд

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уэст Гэм Юнайтэд)
Перайсці да: рух, знайсці
Вест Хэм Юнайтэд
Поўная назва

West Ham United Football Club

Мянушкі

Малатабойцы

Заснаваны

1895

Горад

Лондан, Англія

Стадыён

Балейн Граўнд
Умяшчальнасць: 35016

Прэзідэнт

Дэйвід Саліван
Дэйвід Голд

Галоўны трэнер

Славен Біліч

Чэмпіянат

Прэм'ер-ліга

2015/16

7 месца

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм'ер-лізе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ХIХ стагоддзе. Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

ХХ стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 50-я гады ХХ-га стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 70-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка Лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з'яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 90-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу жа вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм'ер-Лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм'ер-Лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2016 года
Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Сцяг Ірландыі Бр Дарэн Рэндалф 1987
2 Сцяг Новай Зеландыі Аб Уінстан Рыд 1988
3 Сцяг Англіі Аб Аарон Крэсуэл 1989
4 Сцяг Камеруна ПА Александр Сонг 1987
5 Сцяг Англіі Аб Джэймс Томкінс 1989
8 Сцяг Сенегала ПА Шэйху Куятэ 1989
9 Сцяг Англіі Нап Эндзі Кэрал 1989
11 Сцяг Эквадора Нап Энер Валенсія 1989
13 Сцяг Іспаніі Бр Адрыян 1987
14 Сцяг Іспаніі ПА Педра Абіянг 1992
15 Сцяг Сенегала Нап Д'яфра Сахо 1989
16 Сцяг Англіі ПА Марк Нобл Капітан каманды 1987
17 Сцяг Ірландыі Аб Джой О'Браен 1986
Пазіцыя Імя Год нараджэння
19 Сцяг Уэльса Аб Джэймс Колінс 1983
20 Сцяг Нігерыі ПА Віктар Мозес 1990
21 Сцяг Італіі Аб Анджэла Агбона 1988
22 Сцяг Англіі Аб Сэм Байрэм 1993
25 Сцяг Канады Аб Даніел Анры 1993
27 Сцяг Францыі ПА Дымітры Пае 1987
28 Сцяг Аргенціны ПА Мануэль Лансіні 1993
29 Сцяг Нігерыі Нап Эмануэль Эменіке 1987
30 Сцяг Англіі ПА Мічэл Антоніа 1990
32 Сцяг Англіі Аб Рыс Барк 1996
34 Сцяг Швейцарыі Бр Рафаэль Шпігель 1992
35 Сцяг Англіі ПА Рыс Оксфард 1998
39 Сцяг Ірландыі ПА Джо Кален 1996

Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам

Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]