Уяндзіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уяндзіна
Характарыстыка
Даўжыня
  • 586 ± 1 км
Басейн 41 000 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 69°18′15″ пн. ш. 140°54′25″ у. д.HGЯO
Вусце Індыгірка
 • Каардынаты 68°24′15″ пн. ш. 145°49′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Індыгірка → Усходне-Сібірскае мора

Краіна
Код у ДВР 18050000312117700061858
=
physical
Уяндзіна
Уяндзіна
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уяндзіна (руск.: Уя́ндина; якуцк.: Уйаандьы) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Якуціі. Утвараецца пры зліцці рэк Бакы і Іргічан, упадае ў раку Індыгірку на 599 км ад яе вусця.

Працякае па Абыйскай нізіне, на тэрыторыі Усць-Янскага і Абыйскага улусаў. Даўжыня ракі — 586 км. Плошчу вадазборнага басейна розныя крыніцы ацэньваюць па-рознаму, у адных крыніцах яна ацэньваецца ў 177 000 км², у іншых крыніцах, яе плошча ацэньваецца ў 41 000 км².

Рэчышча ракі моцна звілістае, замярзае ў кастрычніку, выкрываецца ў канцы траўня — пачатку чэрвеня, характэрныя наледзі. Рака не суднаходная. Вышыня вытоку вышэй за 169 метраў над узроўнем мора. Вышыня вусця каля 23 метраў над узроўнем мора.

У 2015 годзе на рацэ Уяндзіна ў вечнай мерзлаце на тэрыторыі Абыйскага раёна былі ўпершыню выяўлены дзве муміі дзіцянят пячорнага льва.