Уяўныя супольнасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Уяўныя супольнасці — канцэпцыя ў межах тэорыі нацыі, распрацаваная Бенэдыктам Андэрсэнам у аднайменнай кнізе, у якой той разглядае нацыю як сацыяльна сканструяваную грамаду, уяўляемую людзьмі, якія ўспрымаюць сябе яе часткай. Першае выданне кнігі Андэрсана «Уяўныя супольнасці» было выдадзена ў 1983 годзе. Другое выданне — у 1991 годзе.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Андэрсан азначае нацыю як «уяўную палітычную супольнасць, і ўяўляецца яна як нешта непазбежна абмежаванае, але ў адначассе суверэннае».

Уяўная супольнасць адрозніваецца ад рэальнай супольнасці, таму што яна не можа быць заснаваная на штодзённых зносінах «твар у твар» яго ўдзельнікаў. Заместа гэтага, яе ўдзельнікі ўтрымліваюць у сваёй свядомасці ментальны вобраз свайго падабенства. Нацыя з’яўляецца ўяўнай, «таму што члены нават самай маленькай нацыі ніколі не будуць ведаць большасці сваіх сваякоў-па-нацыі, сустракацца з імі ці нават чуць аб іх, але ў той жа час ва ўяўленні кожнага з іх жыве вобраз іхняй еднасці», — адзначае Андэрсан.

Гэтыя супольнасці з’яўляюцца ўяўнымі як нешта абмежаванае і разам з тым суверэннае. Абмежаванае — таму што нацыя заўсёды падумаўляе існаванне іншых нацый. Нацыя — гэта не ўсё чалавецтва, і спецыфіка яе феномена менавіта ў супрацьпастаўленні іншым нацыям. Суверэннае — таму што нацыі заўсёды імкнуцца да аўтаноміі. Задатак гэтай аўтаноміі — суверэнная дзяржава.

Апрача гэтага, нацыі з’яўляюцца супольнасцю, таму што «незалежна ад фактычнае няроўнасці і эксплуатацыі, якія ў кожнай нацыі могуць існаваць, нацыя заўсёды падумаўляецца як глыбокае, гарызантальнае таварыства. Урэшце, менавіта гэтае братэрства з цягам двух апошніх стагоддзяў дае шматлікім мільёнам людзей магчымасць хутчэй не забіваць, а добрахвотна паміраць за такія абмежаваныя прадукты ўяўлення».

На думку Андэрсана, узнікненне нацый стала магчымым у выніку змененага ўспрымання часу і з’яўлення друкаванага капіталізму.

Кантэкст[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка тэорыі нацыяналізму Андэрсана звязаная з яго ўяўленнем аб тым, што ні марксісцкая, ні ліберальная тэорыі не здольныя даць адэкватнае тлумачэнне гэтай з’яве.