Уілард Міт Ромні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міт Ромні
Mitt Romney
Сцяг70-ы губернатар Масачусетса
2 студзеня 2003 — 4 студзеня 2007
Папярэднік Джэйн Свіфт, в.а.
Пераемнік Дэваль Патрык

Нараджэнне 12 сакавіка 1947(1947-03-12) (77 гадоў)
Дэтройт, Мічыган, ЗША
Імя пры нараджэнні англ.: Willard Mitt Romney
Бацька George W. Romney[d]
Маці Lenore Romney[d]
Жонка Ann Romney[d]
Дзеці Tagg Romney[d]
Веравызнанне Царква Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён[d][1]
Партыя Рэспубліканская партыя
Адукацыя
Навуковая ступень бакалаўр мастацтваў[d], Master of Business Administration[d] і доктар права[d]
Дзейнасць палітык, кансультант, бізнесмен, пісьменнік-дакументаліст, Mormon missionary, удзельнік міжнароднага форуму
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт romney.senate.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уілард Міт Ромні (англ.: Willard Mitt Romney; нар. 12 сакавіка 1947, Дэтройт) — амерыканскі палітык. Сын бізнесмена і палітыка Джорджа Ромні. Пасля заканчэння школы Міт Ромні паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе правучыўся два семестры.

Старшыня аргкамітэта зімовай Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Губернатар штата Масачусетс у 2003—2007 гг. Прадстаўнік буйнога бізнесу.

Быў адным з прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2008 года, аднак 7 лютага, пасля «супераўторка», зняў сваю кандыдатуру (на гэты момант ён меў 294 дэлегаты на партыйны з'езд, Макейн — 707 галасоў, Хакабі — 195 галасоў).

Міт Ромні прадставіў на разгляд заканадаўчага органа штата біль аб распаўсюджванні ноўтбукаў XO-1 сярод усіх дзяцей штата. Член Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). Вядомы як мармонскі святар. У жыцці і палітыцы прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах-2012, з'яўляецца фаварытам рэспубліканцаў. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2011 г. перамог у абодвух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй. Другое месца па вынікам праймерыз займае кангрэсмен ад штата Тэхас, вядомы дзеяч лібертарыянскага руху, сябар Рэспубліканскай партыі Рон Пол.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]