Перайсці да зместу

Уільям Генры Сьюард

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Генры Сьюард
англ.: William Henry Seward
12-ы губернатар штата Нью-Ёрк[d]
1 студзеня 1839 31 снежня 1842
Папярэднік Уільям Лернд Марсі
Пераемнік William Christian Bouck[d]
24-ы дзяржаўны сакратар ЗША
5 сакавіка 1861 4 сакавіка 1869
Папярэднік Джэрэмайя С. Блэк
Пераемнік Эліяху Бенджамін Уошберн
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1849 4 сакавіка 1851
Папярэднік Джон Адамс Дзікс
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1851 4 сакавіка 1853
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1853 4 сакавіка 1855
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1855 4 сакавіка 1857
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1857 4 сакавіка 1859
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1859 4 сакавіка 1861
Пераемнік Ira Harris[d]

Нараджэнне 16 мая 1801(1801-05-16)[1][2][…]
Смерць 10 кастрычніка 1872(1872-10-10)[1][2] (71 год)
Месца пахавання
Бацька Samuel S. Seward[d]
Жонка Frances Adeline Seward[d][5]
Дзеці William H. Seward Jr.[d], Augustus Henry Seward[d], Frederick W. Seward[d] і Frances Adeline "Fanny" Seward[d]
Грамадзянства
Веравызнанне англіканства
Партыя
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Уільям Генры Сьюард (англ.: William Henry Seward; 16 мая 1801, Нью-Ёрк — 10 кастрычніка 1872) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, 24-ы дзяржаўны сакратар ЗША ў 1861—1869, паплечнік Аўраама Лінкальна. З яго імем звязаная купля Аляскі ў Расійскай імперыі.

Уільям Генры Сьюард нарадзіўся ў 1801 годзе, у Нью-Ёрку. Скончыў юрыдычны факультэт Юніён каледжа ў 1820 годзе. На працягу 11 гадоў быў адвакатам, пасля чаго заняўся палітыкай. У 1831 годзе Сьюард быў абраны сенатарам штата Нью-Ёрк, затым стаў яго губернатарам (1839—1842). У 1849 годзе выбраны ў Сенат ЗША ад штата Нью-Ёрк. Па сваіх поглядах Сьюард спачатку належаў да вігаў, а ў 1855 годзе далучыўся да рэспубліканцаў.

У 1860 годзе Сьюард спаборнічаў з Аўраамам Лінкальнам за прэзідэнцкі пост. Пасля перамогі Лінкальн, які ўмеў аб'ядноўваць намаганні людзей розных поглядаў дзеля дасягнення агульнай мэты, прапанаваў Уільяму Сьюарду пасаду дзяржаўнага сакратара. Сьюард пагадзіўся і быў прызначаны 5 сакавіка 1861 года.

Уільям Сьюард на пасадзе дзяржсакратара спрабаваў кантраляваць замежную палітыку ЗША, але поўнай свабоды Лінкальн яму не падаваў, таксама займаўся кіраўніцтвам дыпламатычнай дзейнасці дзяржавы. Сьюард спачатку недалюбліваў і недаацэньваў прэзідэнта, аднак пасля некалькіх гадоў сумеснай працы яны пачалі паважаць адзін аднаго і пасябравалі.

Сьюард прытрымліваўся антыанглійскіх і экспансіянісцкіх настрояў. Ён лічыў сваім палітычным настаўнікам шостага прэзідэнта ЗША Джона Адамса і падзяляў яго планы па афармленні адзінства Паўночнай Амерыкі.

Падчас барацьбы за прэзідэнцкае крэсла Сьюард выступіў з прамовай, у якой сцвярджаў, што лацінаамерыканцы, англічане і рускія сваёй дзейнасцю на Амерыканскім кантыненце толькі закладваюць асновы для будучых Злучаных Штатаў Амерыкі са сталіцай у горадзе Мехіка.

У ноч забойства Лінкальна (14 красавіка 1865) на Сьюарда таксама было здзейснена замах. Люіс Паўэл пранік у дом дзяржаўнага сакратара, уварваўся ў спальню і нанёс некалькі нажавых раненняў Сьюарду і яго старэйшаму сыну Фрэдэрыку, што прыйшоў бацьку на дапамогу. Пасля забойства шаснаццатага прэзідэнта ЗША Сьюард захаваў сваю пасаду ў адміністрацыі Эндру Джонсана.

Сьюард далучыў да ЗША Аляску. Сучаснікі недаацанілі куплю 1518800 квадратных кіламетраў (586.412 квадратных міль) зямлі за 7200000 долараў (гэта значыць 4,94 долара за квадратны кіламетр). Дзяржсакратар і прэзідэнт Эндру Джонсан падвяргаліся крытыцы прэсы. У цяперашні час Аляска ў апошні панядзелак сакавіка святкуе Дзень Сьюарда.

Пасля сваёй адстаўкі 5 сакавіка 1869 Уільям Генры Сьюард пераехаў у свой маёнтак у Абгарніце, дзе і памёр 10 кастрычніка 1872 года. У гонар яго названы горад і паўвостраў.

Зноскі

  1. 1 2 William Henry Seward // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 William H. Seward // GeneaStar
  3. https://archive.org/details/memorialencyclop03fitc/page/333/mode/1up
  4. William Henry Seward // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 1 2 3 Goodwin D. K. Team of Rivals: The Political Genius of Abraham LincolnSimon & Schuster, 2005.