Уільям Гільберт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Гільберт
William Gilbert
William Gilbert.jpg
Уільям Гільберт
Дата нараджэння 24 мая 1544(1544-05-24)
Месца нараджэння Колчэстэр, графства Эсэкс
Дата смерці 30 лістапада 1603(1603-11-30) (59 гадоў)
Месца смерці Лондан
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, урач, інжынер, фізік, астраном
Навуковая сфера фізік, урач
Альма-матар
Commons-logo.svg Уільям Гільберт на Вікісховішчы

Уільям Гільберт (англ.: William Gilbert, 24 мая 1544, Колчэстэр, графства Эсэкс — 30 лістапада 1603, Лондан) — англійскі фізік, прыдворны ўрач Лізаветы I і Якава I. Вывучаў магнітныя і электрычныя з'явы, першым увёў тэрмін «электрычны».

Вучыўся ў Кембрыджы і Оксфардзе. Быў прыдворным урачом каралевы Лізаветы I. У 1600 ввдаў кнігу «Аб магніце, магнітных целах і вялікім магніце — Зямлі...», дзе прапанаваў тэорыю магнітных і электрычных з'яў. Даказаў, што Зямля мае магнітнае поле, падобнае на поле намагнічанага жалезнага шара, і выказаў меркаванне, што яе магнітныя полюсы супадаюць з геаграфічнымі. Выступаў з крытыкай вучэння Арыстоцеля, падтрымліваў геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка.