Уільям Дадлі Хейвуд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Дадлі Хейвуд
англ.: William Dudley Haywood
Дата нараджэння 4 лютага 1869(1869-02-04)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 1928(1928-05-18)[3][1][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  ЗША
Партыя
Род дзейнасці сацыяліст, прафсаюзны дзеяч, палітык, labor leader
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Надмагільная пліта ў Крамлёўскай сцяне

Уільям Дадлі Хейвуд (англ.: William Dudley Haywood, больш вядомы як Вялікі Біл Хейвуд (англ.: Big Bill Haywood); 4 лютага 1869, Солт-Лэйк-Сіці — 18 мая 1928, Масква) — паўночнаамерыканскі леварадыкальны прафсаюзны лідар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Біла, які працаваў паштальёнам, памёр, калі хлопчыку было 3 гады. Ва ўзросце 9 гадоў ён пракалоў правае вока і застаўся сляпым на адно вока. Працаваў шахцёрам, каўбоем, на ферме. У раннія гады сваёй дзейнасці праяўляў відавочную схільнасць да анарха-сіндыкалізму[6]. Ў 1896 годзе уступіў у Заходнюю федэрацыю гарнякоў Амерыкі, у 1901 годзе стаў яе сакратаром-скарбнікам. У 1901 годзе ўступіў у Сацыялістычную партыю ЗША, далучыўся да яе левага крыла. Адзін з заснавальнікаў і лідараў сіндыкалісцкай арганізацыіІндустрыяльныя працоўныя свету, з 1914 года — генеральны сакратар ІПС[6].

Арганізоўваў забастоўкі шахцёраў. Быў лідарам «Каларадскіх працоўных войнаў» — серыі канфліктаў паміж рабочымі і адміністрацыяй на шахтах у штаце Каларада, у якіх было забіта 33 рабочых — страйкоўцаў і штрэйкбрэхераў.

У 1906 годзе разам з Чарльзам Моерам і Джорджам Пецібонам абвінавачаны ў арганізацыі выбуху, у выніку якога загінуў былы губернатар Айдаха Фрэнк Сцюненберг, на падставе паказанняў Гары Орчарда, які непасрэдна заклаў бомбу. Прысяжныя апраўдалі Хейвуда.

У 1908 годзе зняты Моерам з кіруючых пазіцый у Заходняй федэрацыі гарнякоў. Арганізоўваў забастоўкі ў тэкстыльнай прамысловасці.

У аўтабіяграфіі распавядаў пра свой выступ у маі 1917 года перад рускімі рабочымі-імігрантамі, у якім казаў пра блізкую рэвалюцыю: «Мая парада, таварышы рабочыя: змагайцеся на баку той партыі, якая стаіць, па-першае, за ўладу рабочых і салдацкіх дэпутатаў, па-другое, за сепаратны мір з Германіяй і, па-трэцяе, за адмову ад прызнання царскіх даўгоў»[6].

У 1917 годзе пасля ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну арыштаваны разам з 165 дзеячамі «Індустрыяльных працоўных свету» па абвінавачванні ў шпіянажы і супрацьдзеянні прызыву. У 1918 годзе судом прысуджаны да 20 гадоў турмы за падбухторванне да мецяжу. Вітаў з турэмнай камеры Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі, заявіўшы: «Гэта тое, пра што мы марылі». Стаў членам Камуністычнай партыі ЗША ў 1921 годзе[6]. У тым жа годзе быў вызвалены пад заклад на час падачы апеляцыі і збег у Савецкую Расію. Працаваў у Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі. Удзельнічаў у стварэнні Аўтаномнай індустрыяльнай калоніі «Кузбас». Неаднаразова меў зносіны з У. І. Леніным (упершыню сустрэўся з ім у 1910 годзе на кангрэсе II Інтэрнацыянала ў Капенгагене)[6]. Незадоўга да смерці быў прызначаны намеснікам старшыні негрыцянскага бюро Усходняга лендэрсакратарыята выканкама Камінтэрна[6].

Памёр у 1928 годзе. Урна з прахам пахавана ў крамлёўскай сцяне 4 жніўня 1928 года[7]. У кнізе А. Абрамава «Ля Крамлёўскай сцяны» сказана, што палова праху Хейвуда замуравана ў Крамлёўскай сцяне, а другая, паводле яго апошняй волі, пахавана ў ЗША, у брацкай магіле рабочых, пакараных па «хаймаркетскай справе» у Чыкага ў 1887 годзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Bill Haywood // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. William Dudley Haywood // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. а б в Хейвуд Уильям Дадли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://fr.rbth.com/histoire/87541-etrangers-enterres-place-rouge
  5. https://npgallery.nps.gov/pdfhost/docs/NHLS/Text/97000343.pdf
  6. а б в г д е Иванян Э. А. Энциклопедия российско-американских отношений. XVIII-XX века.. — Масква: Международные отношения, 2001. — 696 с. — ISBN 5-7133-1045-0.
  7. Похороны двух революционеров Ландлера и Хэйвуда. // Бурят-Монгольская правда. Верхнеудинск. № 180 (1448). 8 августа 1928 года. стр. 1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]