Уільям Кірбі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Кірбі
William Kirby
Уільям Кірбі
Уільям Кірбі
Дата нараджэння 19 верасня 1759(1759-09-19)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 ліпеня 1850(1850-07-04)[1][2] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці энтамолаг, заолаг
Навуковая сфера Энтамалогія
Альма-матар Кембрыджскі ўніверсітэт
Вядомыя вучні Летыцыя Жэрмін[d][3]
Вядомы як заснавальнік энтамалогіі
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Член Лінееўскага таварыства[d]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Кірбі (англ.: William Kirby; 19 верасня 1759, Вітнэсгем — 4 ліпеня 1850) — англійскі энтамолаг, ганаровы прэзідэнт Лонданскага каралеўскага энтамалагічнага таварыства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з заснавальнікаў энтамалогіі нарадзіўся 19 верасня 1759 года ў Вітнэсгеме, (каля Іпсўічу, Суфалк, Англія). Яго дзедам быў англійскі тапограф Джон Кірбі, а стрыечнай сястрой — пісьменніца Сара Трымер  (англ.). Сярод яго сяброў, з якімі ён здзяйсняў сумесныя экскурсіі на прыроду, былі натураліст Чарлз Сатан, энтамолаг Томас Маршам  (англ.), батанік Сэр Уільям Джэксан Гукер і іншыя[4].

Памёр святаром у Баргеме ў 1850.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Напісаў «Monographia apium Angliae» (Іпсўіч, 1802, 2 т.; манаграфія аб пчолах Англіі),[5] «Introduction to Entomology» (сумесна з Уільямам Спенсам, 3 т., 1815—1826; у дарэвалюцыйнай Расіі выйшла пад назвай Кэрби и Спэнсъ «/Общая/ Естественная история насекомыхъ …»).

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від жукоў-вусачоў Agapanthia kirbyi (Gyllenhal, 1817) названы ў яго гонар.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. а б William Kirby (entomologist) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.pemberleybooks.com/product/the-butterfly-collectors-vade-mecum-with-a-synoptical-table-of-british-butterflies/17371/ Праверана 27 красавіка 2019.
  4. Freeman 1852, p. 1.
  5. Monographia Apium Angliae. Праверана 3 кастрычніка 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]