Уільям Мак-Мэхан
Уільям Мак-Мэхан (23 лютага 1908 — 31 сакавіка 1988) — аўстралійскі палітык, дваццаты прэм'ер-міністр Аўстраліі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Уільям Мак-Мэхан — першы з трох дзяцей В. Д. Мак-Мэхана. Яго маці, Мэры Элен Уолдэр, памерла, калі Уільяму было 4 гады. Выхаваннем дзіцяці займаўся дзядзька, Самуэль Уолдэр, які адзін час быў мэрам Сіднея. Пасля школы Мак-Мэхан паступіў у Сіднейскі ўніверсітэт, у якім вывучаў эканоміку і права. Працаваў салісітарам у юрыдычнай фірме. У 1939 годзе быў прызваны ў войска і да заканчэння Другой сусветнай вайны даслужыўся да маёра.
У 1965 Мак-Мэхан ажаніўся з Соняй Хопкінс. У іх нарадзілася трое дзяцей (адзін з іх — акцёр Джуліян Мак-Мэхан).
У сакавіку 1971 года Мак-Мэхан стаў прэм’ер-міністрам Аўстраліі. Асноўнымі пытаннямі знешняй палітыкі ў гэты час была адсутнасць дыпламатычных адносінаў з Кітаем і ўдзел у вайне ў В’етнаме, якая выклікала пратэсты ў краіне. Урад Мак-Мэхана адмовіўся прызнаць камуністычны рэжым у Кітаі. У кастрычніку 1971 Мак-Мэхан наведаў з візітам ЗША, дзе сустракаўся з Рычардам Ніксанам. 18 жніўня 1972 ён абвясціў аб пачатку вываду войскаў з В’етнама.
Сярод сацыяльных зменаў падчас кіравання Мак-Мэхана — адкрыццё сетак рэстаранаў хуткага абслугоўвання Pizza Hut і Мак-Доналдс у 1971 годзе, фарміраванне жаночага выбарнага лобі, якое было незадаволена нізкай роляй жанчын у палітыцы, а таксама першы юрыдычны офіс для тубыльцаў.
Зноскі
- 1 2 Sir William McMahon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Sir William McMahon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністры замежных спраў Аўстраліі
- Міністры фінансаў Аўстраліі
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Новым Паўднёвым Уэльсе
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Новым Паўднёвым Уэльсе
- Члены Ліберальнай партыі Аўстраліі
- Выпускнікі Сіднейскага ўніверсітэта
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Кавалеры Пашаны
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Аўстраліі