Уільям Пірс Роджэрс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Пірс Роджэрс
WilliamPRogersSoS.jpg
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, адвакат, палітык
Веравызнанне прэсвітэрыянства
Нараджэнне 23 чэрвеня 1913(1913-06-23)[2][3][…]
Смерць 2 студзеня 2001(2001-01-02)[2][3][…] (87 гадоў)
Пахаванне
 
Ваенная служба
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне lieutenant commander[d]
Бітвы
 
Аўтограф William P. Rogers Signature.svg
 
Узнагароды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Уільям Пірс Роджэрс (англ.: William Pierce Rogers; 23 чэрвеня 1913, Нарфолк — 2 студзеня 2001) — амерыканскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Колгейцкі ўніверсітэт і юрыдычны факультэт Карнельскага ўніверсітэта. З 1938 па 1942 год працаваў абвінаваўцам пераважна ў справах аб арганізаванай злачыннасці ў Нью-Ёрку. У 1942 годзе паступіў на службу ў флот. Служыў на авіяносцы USS Intrepid (CV-11), удзельнічаў у бітве за Акінаву.

Пасля вайны працаваў юрыстам у камісіях Сената ЗША. У 1950 году Роджэрс стаў партнёрам у Нью-Йоркскай юрыдычнай фірме Dwight, Royall, Harris, Koegel & Caskey.

З 1953 года займаў пасаду намесніка міністра юстыцыі ў адміністрацыі прэзідэнта Эйзенхаўэра. З 1957 па 1961 год — міністр юстыцыі ЗША. На гэтай пасадзе ўпарта змагаўся з расавай сегрэгацыі, падтрымліваў жорсткія меры па забеспячэнню выканання закона 1957 года Civil Rights Act, які прадугледжваў стварэнне змешаных бела-чорных школ. Быў блізкім саветнікам Ніксана, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта пры Эйзенхаўэры.

З 1961 па 1969 год кіраваў прыватнай юрыдычнай практыкай. 22 студзеня 1969 па 3 верасня 1973 год займаў пасаду дзяржаўнага сакратара ў адміністрацыі Ніксана. Спрабаваў дамагчыся працяглага міру ў Араба-ізраільскім канфлікце, прапанаваўшы так званы план Роджэрса. Лічыўся лаяльным супрацоўнікам Ніксана, нягледзячы на ​​тое, што частка яго паўнамоцтваў была ўзурпаваная прэзідэнцкім саветнікам па нацыянальнай бяспецы Генры Кісінджэрам. Узнагароджаны Прэзідэнцкім медалём свабоды, выйшаў у адстаўку ў 1973 годзе.

Узначальваў прэзідэнцкую камісію па расследаванні прычын гібелі шатла Чэленджэр.

Памёр ад хваробы сэрца ў 2001 годзе, пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  2. 2,0 2,1 William P. Rogers // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 William Pierce Rogers // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 William P. Rogers // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/