Уільям Рута
Уільям Рута | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: William Ruto | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Kalonzo Musyoka[d] | ||||||
Пераемнік | Rigathi Gachagua[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | George Saitoti[d] | ||||||
Пераемнік | Moody Awori[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Kipruto Rono Arap Kirwa[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 снежня 1966[1] (58 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: William Kipchirchir Samoei Arap Ruto | ||||||
Жонка | Rachel Ruto[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Уільям Самоі арап Рута (англ.: William Samoei arap Ruto; нар. 21 снежня 1966[1], Kamagut[d], Кенія[1]) — кенійскі палітык, актывіст, прэзідэнт Кеніі з 2022 года. Заснавальнік партыі Аб’яднаны Дэмакратычны альянс.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 21 снежня 1966 года ў вёсцы Камагут і скончыў мясцовую пачатковую школу. На пачатку 1980-х гадоў, вучыўся ва Універсітэце Найробі па спецыяльнасці «біялогія», займаўся актывісцкай дзейнасцю.
На выбарах 1992 года, вёў перадвыбарчую кампанію па пераабранні Дэніеля арапа Моі, затым працаваў памочнікам некаторых членаў парламента Кеніі. У 1997 годзе, быў упершыню абраны ў парламент Кеніі. Планаваў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2007 года ад аранжавага руху. Заняў трэцяе месца на партыйных праймерыз з 368 галасамі. З 2012 года займаў міністэрскія пасады ва ўрадзе Кеніі.
Абіраўся намеснікам прэзідэнта ў жніўні і кастрычніку 2013 года, а таксама ў 2018 годзе.
У 2018 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі у вобласці экалогіі раслін за дысертацыю «Уплыў чалавечай дзейнасці на землекарыстанне і змены на якасць навакольнага асяроддзя прыбярэжных экасістэм: тэматычнае даследаванне водападзелу балота Сайва ў Заходняй Кеніі».
На выбарах 2022 года абраны прэзідэнтам Кеніі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г https://www.africa-confidential.com/whos-who-profile/id/3440/William_Ruto
- ↑ Р. И. А. Новости. Уильяма Руто объявили победителем президентских выборов в Кении (руск.). РИА Новости (15 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2022. Праверана 15 жніўня 2022.