Перайсці да зместу

Уільям Стайран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Стайран
англ.: William Styron
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1925(1925-06-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 2006(2006-11-01)[3][1][…] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Rose Styron[d]
Дзеці Susanna Styron[d] і Alexandra Styron[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, ваенны, раманіст
Гады творчасці 19512006
Жанр драма, аўтабіяграфія, літаратурная крытыка, script[d][8][9] і эсэ
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Ста́йран[10] (англ.: William Styron, 11 чэрвеня 1925 — 1 лістапада 2006) — амерыканскі пісьменнік і публіцыст. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1968 года. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.

Нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт-Ньюс (штат Вірджынія, ЗША). Скончыў Дэвідсан-каледж у Дарэме (Паўночная Караліна). У 1943—1945 гадах служыў у марской пяхоце ЗША на Ціхім акіяне. У 1947 годзе скончыў Універсітэт Дзьюка і атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў па англійскай мове.

У 1950-х гадах быў у складзе супольнасці амерыканскіх эмігрантаў у Парыжы. У 1953 годзе стаў рэдактарам-кансультантам часопіса Paris Review.

Памёр ад пнеўманіі на востраве Мартас-Він’ярд (штат Масачусетс).

Дэбютаваў у друку як пісьменнік у 1945 годзе. На яго творчасць паўплывалі Уільям Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960)[10]. У 1967 годзе выйшаў гістарычны раман «Прызнанні Ната Тэрнера». Сярод твораў Уільяма Стайрана маральна-філасофскі раман «Выбар Сафі» (1979), аповесці «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зборнікі эсэ і публіцыстыкі.

Раман «Прызнанні Ната Тэрнера» (The Confessions of Nat Turner) прынёс пісьменніку Пулітцэраўскую прэмію і выклікаў шматлікія дыскусіі. У аснову рамана пакладзеныя падзеі паўстання амерыканскіх чарнаскурых рабоў пад правадырствам баптысцкага прапаведніка Ната Тэрнера ў 1831 годзе. Перадсмяротную споведзь Тэрнера, выступ якога прывёў да смерці прыкладна 50 белых мужчын, жанчын і дзяцей, запісаў яго адвакат Томас Грэй. Галоўны герой рамана паказваўся рэлігійным фанатыкам, якога пераследуюць фантазіі пра гвалт над 18-гадовай белай дзяўчынай Маргарэт. Забіўшы яе, Тэрнер пачынае сумнявацца ў сваёй рацыі. Пасля выхаду кнігі чарнаскурыя пісьменнікі раскрытыкавалі яго, абвінаваціўшы аўтара ў расізме і ігнараванні гістарычных фактаў. Неадназначную рэакцыю сярод габрэяў выклікаў наступны буйны раман Стайрана — «Выбар Сафі» (Sophie’s Choice), у якім расказваецца гісторыя полькі, якая перажыла нацысцкі канцлагер Асвенцім. Яе каханак Натан абвінавачвае гераіню ў тым, што яна засталася жывая. У 1983 годзе раман быў экранізаваны, і акторка Мэрыл Стрып атрымала «Оскара» за ролю Сафі.