Уільям Такаку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Такаку
Дата нараджэння XX стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 2011(2011-01-03)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія акцёр, сцэнарыст, рэжысёр, кінарэжысёр
IMDb ID 0847261

Уільям Такаку — акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, сцэнарыст, рэжысёр, музыкант і эколаг Папуа — Новай Гвінеі. Бакалаўр права.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў спецыяльны курс у Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва ў Сіднеі. Працаваў дырэктарам Нацыянальнай тэатральнай кампаніі Папуа — Новая Гвінея.

Разам з Альбертам Тора быў суаўтарам і дырэктарам тэлевізійнага міні-серыяла «Warriors in Transit» (1992). Кіраваў правінцыйнай тэатральнай групай Мілн-Бэй (Milne Bay Provincial Theatre Group). Аўтар лібрэта да оперы «Erberia».

У 1997 годзе зняўся разам з Пірсам Броснанам у фільме «Рабінзон Круза», а ў 1998 годзе ў ролі Магнуса ў тэлевізійным міні-серыяле «he Violent Earth».

Як эколаг выступаў супраць разбурэння міжнароднымі лесанарыхтоўчымі кампаніямі некранутых лясоў на астравах Папуа — Новай Гвінеі.

Памёр ад сардэчнага прыступу.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]