Уільям Уайлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Уайлер
англ.: William Wyler
Партрэт
Род дзейнасці: сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінаакцёр, кінарэжысёр, акцёр
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1902(1902-07-01)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 ліпеня 1981(1981-07-27)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Жонка: Margaret Sullavan[d], Margaret Tallichet[d], Margaret Sullavan[d] і Margaret Tallichet[d]
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Commons-logo.svg Уільям Уайлер на Вікісховішчы

Уільям УАЙЛЕР (англ.: William Wyler; 1 ліпеня 1902, г. Мюлуз, Францыя28 ліпеня 1981) — амерыканскі кінарэжысёр.

3 1920 у Галівудзе. Здымаў вестэрны, камедыі, меладрамы, пасля 1930-х г. — псіхалагічныя драмы з вострай праблематыкай: «Тупік» (паводле С. Кінгслі, 1937), «Іезавель» (1938), «Навальнічны перавал» (паводле Э. Бронтэ, 1939), «Лісічкі» (паводле Л. Хелман, 1941), «Місіс Мінівер» (1942; прэмія «Оскар»), «Лепшыя гады нашага жыцця» (паводле М. Кантара, 1946; «Оскар»; прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Марыянске-Лазне, Чэхія, 1948). Высокай рэжысёрскай культурай вызначаліся экранізацыі амерыканскай класікі «Наследніца» (паводле Г. Джэймса, 1949) і «Кэры» (паводле Т. Драйзера, 1952), псіхалагічная драма «Гадзіны адчаю» (1955), вестэрн «Сяброўскае ўгаворванне» (1956; галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, Францыя, 1957), гістарычны суперкалос «Бен Гур» (1959; «Оскар»), «Рымскія канікулы» (1953), камедыі «Як украсці мільён» (1966), «Смешная дзяўчынка» (1968) і інш.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 William Wyler // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 William Wyler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Уайлер Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уайлер // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн,, 2003.