Уільям Уільямс Пантыкелін
Уільям Уільямс Пантыкелін | |
---|---|
William Williams Pantycelyn | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Williams Pantycelyn |
Дата нараджэння | 11 лютага 1717[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1791[2][3] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, празаік |
Мова твораў | Валійская мова і англійская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уільям Уільямс Пантыкелін (вал.: William Williams Pantycelyn; 11 лютага 1717 — 11 студзеня 1791) — валійскі паэт і метадысцкі прапаведнік, аўтар шматлікіх гімнаў.
Імя, пад якім Уільям Уільямс найбольш вядомы, паходзіць ад назвы фермы Пантыкелін у Кармартэншыры, дзе яго сям’я пасялілася ў 1740х гадах. У маладосці ён быў англіканскім дыяканам, але захапіўся метадызмам, які ў той час быў яшчэ рухам унутры англіканства, але ўжо выклікаў падазронае стаўленне. У выніку ў 1743 Пантыкеліну адмовілі ў святарскім пасвячэнні. Не жадаючы змяняць свае погляды, Пантыкелін адмовіўся ад далейшых спробаў рабіць царкоўную кар’еру і зрабіўся вольным прапаведнікам. Пачынаючы з 1744 ён выдаў некалькі зборнікаў гімнаў — часам па-англійску, але ў асноўным па-валійску — якія заслужылі яму славу найвялікшага гімнографа Уэльса.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20100702002301/http://www.cyberhymnal.org/bio/w/i/l/williams_w.htm
- ↑ а б в William Williams // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pantycelyn // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.