Уільям Х’юз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уільям Х'юз)
Уільям Х’юз
англ.: Billy Hughes
7-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі
27 кастрычніка 1915 — 9 лютага 1923
Папярэднік Эндру Фішэр
Пераемнік Стэнлі Брус
Attorney-General for Australia[d]
1938 — 1941
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
29 сакавіка 1901 — 5 мая 1917
Пераемнік Con Wallace[d]
член Заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Уэльса[d]
17 ліпеня 1894 — 11 чэрвеня 1901
Пераемнік Jack Power[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
5 мая 1917 — 16 снежня 1922
Папярэднік Alfred Hampson[d]
Пераемнік Geoffry Hurry[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
16 снежня 1922 — 10 снежня 1949
Папярэднік Granville Ryrie[d]
Пераемнік William Jack[d]
член Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі[d]
10 снежня 1949 — 28 кастрычніка 1952
Пераемнік Harry Turner[d]

Нараджэнне 25 верасня 1862(1862-09-25)[1][2]
Смерць 28 кастрычніка 1952(1952-10-28)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Mary Hughes[d]
Веравызнанне баптызм
Партыя
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
Companion of Honour
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Морыс Х’юз, або Білі Х’юз (25 верасня 1862 — 28 кастрычніка 1952, Лінфілд, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія) — аўстралійскі палітык, сёмы прэм’ер-міністр Аўстраліі. Падпісваў Версальскі мірны дагавор ад Аўстраліі. Правёў у парламенце краіны 51 год.

У 1894 годзе ён стаў членам заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Уэльса ад Лэнга, Сідней, прадстаўляючы Solidarity Labor Party. З гэтага моманту пачалася яго парламенцкая кар’ера, якая працягвалася больш 50 гадоў. У заканадаўчым сходзе ён быў вядомы дзякуючы вострым прамовам, пераканаўчым дэбатам, а таксама палітычнымі стратэгіямі.

На першых федэральных выбарах у 1901 годзе Х’юз прадстаўляў лейбарыстаў ва ўсходнім Сіднеі. Ён выйграў шэсць выбараў запар у гэтай акрузе. З 1908 па 1915 ён займаў розныя пасады ва ўрадзе, уключаючы пасаду міністра замежных спраў, генеральнага пракурора і намесніка прэм’ер-міністра. У гэты ж час ён быў другім чалавекам у лейбарысцкай партыі. У 1915 годзе, пасля сыходу Эндру Фішэра, ён стаў яе лідарам, а таксама прэм’ер-міністрам краіны.

Уільям Х’юз быў актыўным прыхільнікам татальнай вайны, прадстаўляў Аўстралію на ваенных нарадах у Лондане ў 1916 годзе, а таксама даў ход рэферэндуму аб вайсковым абавязку, які адбыўся ў кастрычніку 1916 года. Апошні быў падтрыманы апазіцыяй, пры гэтым шэраг аднапартыйцаў Х’юза выйшлі з парламента. Канфлікт стаў прычынай адстаўкі Х’юза з пасады лідара партыі і прэм’ер-міністра ў лістападзе 1916 года. Акрамя таго, Х’юз зусім выйшаў з партыі.

Аднак генерал-губернатар Аўстраліі прапанаваў Х’юзу сфармаваць урад. Х’юз фармаваў урад з сваіх прыхільнікаў, стварыўшы пры гэтым нацыянальную лейбарысцкую партыю. Пазней яна аб’ядналася з ліберальнай партыяй Аўстраліі, стаўшы нацыяналісцкай партыяй. Будучы лідарам новай партыі, Х’юз выйграў выбары ў 1917 годзе.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]