Уільям Холман Хант
Уільям Холман Хант | |
---|---|
William Hobman Hunt | |
| |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1827 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1910 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | William Hunt[d][4][5] |
Маці | Sarah Holman[d][4][5] |
Жонка | Fanny Waugh[d][5][7] і Edith Holman Hunt[d][5][7] |
Дзеці | Cyril Benoni Holman Hunt[d], Hilary Lushington Holman-Hunt[d] і Gladys Mulock Holman Hunt[d] |
Род дзейнасці | мастак, аўтабіёграф, майстар афорту, архітэктурны чарцёжнік, ілюстратар, дзеяч мастацтваў |
Жанр | рэлігійны жывапіс[d][8][9] і партрэт[9] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | прэрафаэлітызм |
Уплыў |
Джон Роскін Томас Карлейль |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уі́льям Хо́лман Хант (англ.: William Holman Hunt; 2 красавіка 1827 — 7 верасня 1910) — англійскі жывапісец, адзін з заснавальнікаў Брацтва прэрафаэлітаў. Сапраўднае імя — Уільям Хобман Хант, аднак Хант сам змяніў другую частку імя, а пад канец жыцця яна злілася з прозвішчам: Holman-Hunt.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Хант быў студэнтам Каралеўскай акадэміі мастацтваў, дзе пазнаёміўся з Міле і Дантэ Габрыэлем Расеці і разам з імі заснаваў «Брацтва прэрафаэлітаў» (англ.: Pre-Raphaelite Brotherhood).
Спачатку карціны Ханта не былі асабліва папулярныя, але затым ён набывае вядомасць. Пабыўшы два гады (1854-55) на Усходзе, ён напісаў адну з самых вядомых сваіх карцін — «Святло свету», якая ўзбудзіла ў мастацкай крытыцы гарачыя спрэчкі. Холман Хант быў адзіным, хто да канца застаўся верны дактрыне Брацтва прэрафаэлітаў і захаваў іх маляўнічыя ідэалы да самай смерці, аднак урэшце яму прыйшлося кінуць жывапіс з-за зроку, які ўсё пагаршаўся, і апошняя карціна — «Лэдзі з Шалота» (англ.: The Lady of Shalott) — была скончана памочнікам, Эдвардам Х'юзам. Хант таксама з'яўляецца аўтарам аўтабіяграфій «Прэрафаэлітызм» (англ.: Pre-Raphaelitism) і «Брацтва прэрафаэлітаў» (англ.: Pre-Raphaelite Brotherhood), мэта якіх — пакінуць дакладныя звесткі пра паходжанне Брацтва і яго членаў.
Хант жаніўся двойчы. Пасля няўдалых заручын са сваёй мадэллю Ані Мілер, ён жаніўся на Фані Во, якая затым паслужыла мадэллю для Ізабелы. Фані памерла пры родах у Італіі і была пахавана на Англійскіх могілках у Фларэнцыі побач з магілай Элізабет Браўнінг. Другая жонка Ханта, Эдзіт, была сястрой Фані. У тыя часы ў Англіі было незаконна жаніцца на сястры загінулай жонкі, і Хант быў вымушаны паехаць для гэтага за мяжу. Гэта жаніцьба прывяла да сур'ёзнай спрэчкі з астатнімі членамі сям'і, асабліва з яго былым калегам-прэрафаэлітам Томасам Вулнерам, жанатым на сястры Фані і Эдзіт Алісе.
Вядомыя карціны
[правіць | правіць зыходнік]Уільям Холман Хант на Вікісховішчы |
- «Аўтапартрэт у чатырнаццацігадовым узросце» (Self-portrait at the Age of 14, 1841, Оксфард)
- «Ф. Д. Стывенс» (F.G. Stephens, 1847, галерэя Тэйт, Лондан)
- «Ісус і дзве Марыі» (Christ and the Two Marys, 1847 і 1897)
- «Рыенцы» (Rienzi vowing to obtain justice for the death of his young brother, slain in a skirmish between the Colonna and the Orsini factions, 1848-49)
- «Страшны двор» (The Haunted Manor, 1849, галерэя Тэйт, Лондан)
- Cornfield at Ewell, 1849, галерэя Тэйт, Лондан.
- A Converted British Family sheltering a Christian Priest from the Persecution of the Druids, 1849-50, Оксфард.
- «Клаўдзіа і Ізабела» (Claudio and Isabella, 1850-53, галерэя Тэйт, Лондан)
- «Абуджэнне сарамлівасці» (The Awakening Conscience, 1851-53, галерэя Тэйт, Лондан)
- Our English Coasts, 1852, галерэя Тэйт, Лондан
- «Светач свету» (The Light of the World, 1853—184)
- The Afterglow in Egypt, 1854-63, Оксфард
- «Ахвярны казёл, карціна» (The Scapegoat, 1854-56)
- The School-girl’s Hymn, 1858-59, Оксфард
- «Знаходжанне Збавіцеля ў Храме» (The Finding of the Saviour in the Temple), 1854—1860
- The Festival of St. Swithin (The Dovecot), 1865-66, Оксфард
- Isabella and the Pot of Basil, 1868
- «Цень смерці» (The Shadow of Death, 1870-73)
- The Plain of Esdralon from the Heights above Nazareth, 1877, Оксфард.
- The Triumph of the Innocents, 1883—1884), галерэя Тэйт, Лондан.
- «Лэдзі з Шалота» (The Lady of Shalott, разам з Х'юзам, 1886—1905)
- May Morning on Magdalen Tower, 1888—1891.
- Christ the Pilot, 1894
- The Importunate Neighbour, 1895
- «Сыходжанне прасвяднага агню» (The Miracle of the Holy Fire, 1892-99)
- «Джон Хант» (John Hunt, галерэя Тэйт, Лондан)
- «Афіны» (Athens)
- «Дантэ Габрыэль Расеці» (Dante Gabriel Rossetti)
- «Уільям Холман Хант» (William Holman Hunt, аўтапартрэт)
- Christ amongst the Doctors
- «Ізабела і вазон з васількамі» (Isabella)
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 6 ліпеня 2019.
- ↑ а б William Holman Hunt // Encyclopædia Britannica
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ https://www.workwithdata.com/person/william-holman-hunt-1827 Праверана 2 снежня 2024.
- ↑ а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Artnet — 1998.
- ↑ а б RKDartists