Уільям Х’юз
Уільям Морыс Х'юз William Morris Hughes | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
27 кастрычніка 1915 — 9 лютага 1923 | |||
Манарх | Георг V | ||
Папярэднік | Эндру Фішэр | ||
Пераемнік | Стэнлі Брус | ||
Партыя | |||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | ||
Веравызнанне | Баптызм | ||
Нараджэнне | 25 верасня 1862 Лондан, Англія | ||
Смерць | 28 кастрычніка 1952 (90 гадоў) Лінфілд, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія | ||
Пахаванне | |||
Жонка | Mary Hughes[d] | ||
Узнагароды | |||
Уільям Морыс Х'юз, або Білі Х'юз (25 верасня 1862 — 28 кастрычніка 1952, Лінфілд, Новы Паўднёвы Уэльс, Аўстралія) — аўстралійскі палітык, сёмы прэм'ер-міністр Аўстраліі. Падпісваў Версальскі мірны дагавор ад Аўстраліі. Правёў у парламенце краіны 51 год.
У 1894 годзе ён стаў членам заканадаўчага сходу Новага Паўднёвага Уэльса ад Лэнга, Сідней, прадстаўляючы Solidarity Labor Party. З гэтага моманту пачалася яго парламенцкая кар'ера, якая працягвалася больш 50 гадоў. У заканадаўчым сходзе ён быў вядомы дзякуючы вострым прамовам, пераканаўчым дэбатам, а таксама палітычнымі стратэгіямі.
На першых федэральных выбарах у 1901 годзе Х'юз прадстаўляў лейбарыстаў ва ўсходнім Сіднеі. Ён выйграў шэсць выбараў запар у гэтай акрузе. З 1908 па 1915 ён займаў розныя пасады ва ўрадзе, уключаючы пасаду міністра замежных спраў, генеральнага пракурора і намесніка прэм'ер-міністра. У гэты ж час ён быў другім чалавекам у лейбарысцкай партыі. У 1915 годзе, пасля сыходу Эндру Фішэра, ён стаў яе лідарам, а таксама прэм'ер-міністрам краіны.
Уільям Х'юз быў актыўным прыхільнікам татальнай вайны, прадстаўляў Аўстралію на ваенных нарадах у Лондане ў 1916 годзе, а таксама даў ход рэферэндуму аб вайсковым абавязку, які адбыўся ў кастрычніку 1916 года. Апошні быў падтрыманы апазіцыяй, пры гэтым шэраг аднапартыйцаў Х'юза выйшлі з парламента. Канфлікт стаў прычынай адстаўкі Х'юза з пасады лідара партыі і прэм'ер-міністра ў лістападзе 1916 года. Акрамя таго, Х'юз зусім выйшаў з партыі.
Аднак генерал-губернатар Аўстраліі прапанаваў Х'юзу сфармаваць урад. Х'юз фармаваў урад з сваіх прыхільнікаў, стварыўшы пры гэтым нацыянальную лейбарысцкую партыю. Пазней яна аб'ядналася з ліберальнай партыяй Аўстраліі, стаўшы нацыяналісцкай партыяй. Будучы лідарам новай партыі, Х'юз выйграў выбары ў 1917 годзе.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уільям Х’юз
- Прэм'ер-міністры Аўстраліі: Уільям Морыс Х'юз на сайце Нацыянальнага архіва Аўстраліі
- Уільям Морыс Х'юз на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі