Уільям Шэтнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уільям Шэтнер
William Shatner
William Shatner.jpg
Імя пры нараджэнні: Уільям Алан Шэтнер
Дата нараджэння: 22 сакавіка 1931(1931-03-22) (88 гадоў)
Месца нараджэння: Манрэаль, Квебек, Канада
Грамадзянства: Сцяг Канады Канада
Жонка: Elizabeth Martin[d]
Дзеці: Melanie Shatner[d], Lisabeth Shatner[d] і Leslie Carol Shatner[d]
Адукацыя:
Прафесія:
Кар'ера: 1950 — наш час
Узнагароды: «Эмі» (2004, 2005)
«Залаты глобус» (2005)
IMDb: nm0000638
williamshatner.com
Commons-logo.svg Уільям Шэтнер на ВікіСховішчы

Уільям Шэтнер (англ.: William Shatner; нар. 22 сакавіка 1931, Манрэаль, правінцыя Квебек, Канада)[1] — канадскі акцёр і пісьменнік. Ён стаў вядомым ва ўсім свеце дзякуючы згулянай ім ролі Джэймса Тыберыя Кірка, капітана зоркалёта «Энтэрпрайз», у серыялах «Зорны шлях» (19661969), «Зорны шлях» (анімацыйным) і сямі наступных мастацкіх фільмах «Зорны шлях». Шэтнер напісаў серыю кніг, дзе распавядаў пра тое, як іграў свайго героя капітана Кірка і што адбывалася на здымках кінаэпапеі «Зорны шлях», а таксама быў суаўтарам некалькіх раманаў, якія ўвайшлі ў сусвет «Зорнага шляху». Ён напісаў серыю навукова-фантастычных раманаў пад назвай «Вайна тэк», па якіх былі напісаны сцэнарыі для тэлебачання.

Шэтнер таксама іграў галоўную ролю вопытнага сяржанта паліцыі ў тэлесерыяле «Ці Джэй Хукер» з 1982 па 1986 год. Ён — музыкант, аўтар, прадзюсар, рэжысёр і вядомы рэкламнік. З 2004 па 2008 год ён здымаўся ў ролі адваката Дэні Крэйна у тэлевізійнай драме «Юрысты Бостана», за якую атрымаў прэмію «Эмі» і «Залаты глобус». У 2009 годзе Шэтнер агучваў галоўнага героя Дона Салманела Гавона у мультсерыяле «Гавоны»[2].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Першыя два шлюбы Уільяма, з Глорыяй Рэнд (ад яе трое дочак) і Марсі Лаферці Шэтнер, скончыліся разводамі. Яго трэцяя жонка, Нерын Кід, загінула. У наш час жанаты ў чацвёрты раз на Элізабет Марцін.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Фантастыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Trek series
See TrekWar

Публіцыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • The Transformed Man (Decca, 1968)
  • William Shatner Live (Lemli, 1977)
  • Spaced Out: The Very Best of Leonard Nimoy and William Shatner (compilation) (Universal International, 1997)
  • Has Been (Shout! Factory, 2004)[1]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. William Shatner Biography (1931. Filmreference.com. Праверана 13 верасня 2009.
  2. 6 mei 2009 William Shatner — The Gavones. YouTube. Праверана 13 верасня 2009.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вікінавіны Шаблон:Вікінавіны

Шаблон:Прэмія «Эмі» ў катэгорыі Лепшы запрошаны акцёр у драматычным тэлесерыяле 2001—2020 Шаблон:Прэмія «Эмі» за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле 2001—2020