Уінсарскі ўніверсітэт
Выгляд
| Уінсарскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: University of Windsor | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Windsor |
| Заснаваны | 1857 |
| Год рэарганізацыі | 1962 |
| Студэнты | 16 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Уінсар, Антарыа, Канада |
| Сайт | uwindsor.ca |
Уінсарскі ўніверсітэт (англ.: University of Windsor) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уінсар у правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта самы паўднёвы ўніверсітэт Канады. Універсітэт быў зарэгістраваны ўрадам правінцыі Антарыа ў 1962 годзе. Ядром установы стаў каталіцкі Успенскі каледж, заснаваны ў 1857 годзе, які ў 1919–1953 гадах дзейнічаў як філіял Заходне-Антарыйскага ўніверсітэта, а затым як незалежны Успенскі ўніверсітэт. З 1963 года ён дзейнічае як дзяржаўны ўніверсітэт пад цяперашняй назвай.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Мастацтва і сацыяльна-гуманітарных навук
- Права
- Адукацыі
- Медсястрынства
- Інжынерыі
- Бізнесу
- Кінетыкі чалавека
- Прыродазнаўчых навук
- Магістратуры і аспірантуры
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уінсарскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы